Шчучын рыхтуе сюрпрызы

  У гэтыя выхадныя ў горадзе пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Шчучын рыхтуецца да прыёму гасцей, прыгажэючы з кожным днём. Маштабная выява Францыска Скарыны, якая зусім нядаўна з’явілася ў Шчучыне, ужо збірае натоўпы гледачоў — вучняў і выкладчыкаў сярэдняй школы № 2. Бо насценны жывапіс з’явіўся менавіта на будынку іх установы. Аляксандр Амшэй, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама, лічыць павышаную ўвагу да гэтай карціны цалкам апраўданай: «Над фрэскай на бакавым фасадзе, плошча якога 220 квадратных метраў, прафесійныя мастакі працавалі каля тыдня. Цяпер горад упрыгожвае сімвалічнае пано з двума выяўленчымі сюжэтамі: Францыск Скарына на фоне рукапіснага скрутка і кніг, а таксама гадзіннікавая вежа, візітная картка Шчучына». Горад, у якім пройдзе XXII Дзень беларускага пісьменства, парадуе іншымі шматлікімі сюрпрызамі. І не толькі абноўленымі аб’ектамі, але і дзіўнымі мерапрыемствамі — тэматычнымі ўрокамі, лекцыямі і семінарамі, творчымі сустрэчамі са знакамітымі дзеячамі культуры.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.