Избирательные участки Зельвенщины готовы к работе

IMG_7938 У будынку раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (РДК) г.п.Зэльва знаходзіцца Шапавалаўскі ўчастак для галасавання №17. Участковая камісія працуе ў асобным памяшканні. Выбаршчыкі ўжо цяпер могуць азнаёміцца з нарматыўнымі дакументамі, якія рэгулююць правядзенне выбарчай кампаніі. У “Кутку выбаршчыка” цікавыя звесткі пра Беларусь, гарады і сельскія населеныя пункты, дасягненні нашай краіны ў апошнія гады. Тут жа размешчана кніжная выстава, якая ўключае інфармацыю пра нашых знакамітых землякоў. Як адзначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Наталля Юркевіч, прайшлі першыя пасяджэнні камісіі, складзены план яе работы, зараз вядзецца ўдакладненне спісаў выбаршчыкаў. – На наступным тыдні ў памяшканні для галасавання будзе аформлены стэнд, на якім размесцім інфармацыю аб кандыдатах у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, – расказвае Наталля Тадэвушэўна. – Дзяжурства на выбарчым участку будзе арганізавана ў рабочыя дні з 17.00 да 19.00, у нядзелю – з 10.00 да 12.00. Гэта зручны час для таго, каб выбаршчык змог вырашыць усе пытанні, якія ў яго ўзніклі, а таксама праверыць, ці ёсць ён у спісах. Запрашэнні прыняць удзел ў галасаванні выбаршчыкі атрымаюць у апошнія дні верасня. У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь датэрміновае галасаванне пачнецца не раней, чым за пяць дзён да выбараў. Прагаласаваць датэрмінова ў зручны час 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 17.00 маюць права тыя выбаршчыкі, якія 11 кастрычніка не будуць знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Афіцыйна пацвярджаць прычыну адсутнасці не трэба, а вось пашпарт мець пры сабе абавязкова. Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.