1 кастрычніка – Дзень пажылых людзейСтала добрай традыцыяй 1 кастрычніка адзначаць у Беларусі Дзень пажылых людзей. Гэта нагода яшчэ раз звярнуць увагу на грамадзян старэйшага ўзросту, іх патрэбы і праблемы. Мы павінны заўсёды ўшаноўваць тых, хто сваёй працай унёс значны ўклад у эканамічнае і сацыяльнае развіццё раёна і краіны ў цэлым.Сацыяльная абарона пажылых з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай палітыкі. На Зэльвеншчыне створана і дзейнічае сістэма падтрымкі і аказання дапамогі ветэранам вайны, працы, інвалідам, адзінока пражываючым, людзям пажылога ўзросту.Жадаем усім пажылым людзям моцнага здароўя на доўгія гады, шчаслівага даўгалецця, бадзёрасці, аптымізму і дабрабыту.Раённы выканаўчы камітэтРаённы Савет дэпутатаў