11 кастрычніка 2015 года адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
242
Дарагія зэльвенцы!
11 кастрычніка 2015 года адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У гэты дзень будзе вырашацца лёс краіны, далейшы шлях развіцця нашага грамадства.
Сёння па праву трэба прызнаць: Беларусь з’яўляецца палітычна стабільнай, эканамічна паспяховай і сацыяльна справядлівай дзяржавай. Яна займае дастойную пазіцыю ў свеце.
Галоўнае багацце краіны– людзі. Чалавек, яго дабрабыт, аптымізм і ўпэўненасць у заўтрашнім дні – вышэйшая мэта дзяржаўнай палітыкі.
Беларусь жыве сваёй працай, і ў гэтым яе перавага. Мы нікому нічога не павінны, мы ні ад каго не залежым. Мы самі вучым маладое пакаленне любіць сваю Радзіму. Мы самі будуем сваё будучае, самі вырашаем свой лёс.
Упэўнены, што вы, паважаныя зэльвенцы, надзеленыя прыроднай мудрасцю, талентам, жыццёвым вопытам, у чарговы раз зробіце правільны дэмакратычны выбар нашага будучага. Пагэтаму шчыра заклікаем вас 11 кастрычніка прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за светлую перспектыву краіны, упэўненасць і стабільнасць у беларускім грамадстве.
Разлічваем на вашу высокую палітычную культуру, грамадзянскую сталасць і падтрымку.
Разам – за незалежную, моцную і квітнеючую Беларусь!
Раённы выканаўчы камітэтРаённы Савет дэпутатаўСіла голасу маладыхЗварот раённага камітэта ГА “БРСМ” да маладых выбаршчыкаў
Дарагія сябры!
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца важнай палітычнай падзеяй. Удзел у іх – гэта канстытуцыйнае права маладых людзей, праяўленне патрыятызму і адказнасці за лёс сваёй краіны.
Грамадзянская актыўнасць юнакоў і дзяўчат – адзін з асноўных фактараў стабільнасці дзяржавы, бо моладзь – не толькі цяперашняе, але і будучае пакаленне. Яна не павінна абыякава ставіцца да таго, што адбываецца ў рэспубліцы.
Заклікаем прыняць удзел у выбарах усіх, хто марыць аб шчасці і дабрабыце Беларусі на доўгія гады.