У краіне стартуе акцыя, прысвечаная 70-годдзю Арганізацыі Аб’ яднаных Нацый
Са станцыі «Мінск-Пасажырскі» на спецыяльным цягніку ў вандроўку па абласных цэнтрах краіны выправяцца 200 чалавек. Гродна, Брэст, Гомель, Магілёў, Віцебск, Мінск – цэлы тыдзень «Экспрэс ААН-70» будзе вазіць удзельнікаў па гарадах, каб сфарміраваць новыя ідэі і інавацыйныя падыходы для садзеяння развіццю і станоўчым зменам у Беларусь Ідэя ініцыятывы заснавана на вопыце «Пекінскага экспрэса», які быў арганізаваны ПРААН у 1995 годзе. Тады 200 жанчын, якія прадстаўлялі краіны Усходняй Еўропы і СНД, праехалі на цягніку ад Варшавы праз Манголію да Пекіна для ўдзелу ў чацвёртай Сусветнай канферэнцыі па становішчы жанчын. У паездку па Беларусі адправяцца супрацоўнікі ААН, прадстаўнікі ўрада і шырокага кола партнёраў і зацікаўленых бакоў. Цягнік будзе складацца з 10 вагонаў, амаль ва ўсіх іх цягам дарогі будуць праходзіць лекцыі, семінары, трэнінгі, дэбаты, выступленні, фестывалі кіно, выставы і воркшопы. Як у самім цягніку, так і на аб’ектах, якія наведаюць яго пасажыры, будуць арганізаваны мерапрыемствы па абмеркаванні шэрагу прыярытэтных праблем (бытавы гвалт і гендарная роўнасць, абарона дзяцей і іх правоў, правоў людзей з інваліднасцю, здароўе насельніцтва, міграцыя, ахова навакольнага асяроддзя, экатурызм і г.д.). «Экспрэс ААН-70» дасць магчымасць павысіць узровень інфармаванасці аб новым парадку дня ў галіне развіцця і мэтах устойлівага развіцця на перыяд пасля 2015 года. Мерапрыемства таксама прыцягне партнёраў і бенефіцыяраў у абмеркаванне пытанняў, звязаных з прыярытэтамі ў галіне развіцця ў Беларусь Улічваючы тое, што 2015-ты абвешчаны ў нашай краіне Годам моладзі, акцыя будзе таксама садзейнічаць шырокаму ўключэнню маладых людзей ва ўсе мерапрыемствы, а таксама забяспечыць актыўны ўдзел Маладзёжнага кансультатыўнага савета ААН (МКС ААН) у планаванні і рэалізацыі гэтай ініцыятывы. Мяркуецца, што мерапрыемства стане пляцоўкай для прасоўвання Беларусі за мяжой, звяртаючы асаблівую ўвагу на патэнцыял краіны для інвестыцый і яе турыстычныя славутасці. У гэтай сувязі арганізатары кампаніі «Экспрэс ААН-70» паспрабуюць прыцягнуць беларускіх знакамітасцяў, пасланнікаў добрай волі А АН, а таксама дзеячаў мастацтва да ўдзелу ў сумесных культурных мерапрыемствах, мастацкіх выставах, спартыўных, культурных і адукацыйных імпрэзах, што адбудуцца падчас вандроўкі. Ва ўсім свеце 24 кастрычніка адзначаецца як Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Для Беларусі, апроч 70-годдзя ААН, 2015 год адметны яшчэ і тым, што сёлета арганізацыя сумесна з урадам, грамадзянскай супольнасцю і прыватным сектарам прыступае да рэалізацыі новай рамачнай праграмы ААН па аказанні дапамогі ў мэтах развіцця (ЮНДАФ).