Фоторепортаж: Как в Зельве готовятся к Новому году?

Дзеці, як ніхто іншы, больш за ўсіх чакаюць надыходу навагодніх свят. Для іх гэта цудоўная пара, напоўненая вясёлымі гульнямі, дробнымі сюрпрызамі і вялікімі падарункамі. А які Новы год без сняжынак на вокнах, прыгажуні-елкі, цацак?! Вучні СШ №2 г.п.Зэльва ствараць перадсвяточны настрой пачалі аднымі з першых. У школе вядзецца актыўная падрыхтоўка навагодняй атрыбутыкі: дзеці вырэзваюць сняжынкі, вырабляюць разнастайныя ўпрыгожванні, цацкі, майструюць елкі – адным словам, праяўляюць максімум творчасці і фантазіі, каб аформіць сваю навучальную ўстанову арыгінальна і з густам.

IMG_9065

IMG_9048

IMG_9046

IMG_9157

IMG_9087

IMG_9071

IMG_9154

IMG_9102

Пісьмо Дзядулі Марозу

Новы год не за гарамі – самы час напісаць пісьмо з запаветнымі пажаданнямі і адправіць Дзеду Марозу. Па добрай традыцыі, дапаможа ў гэтым Белпошта. Дарэчы, паслаць зараз пісьмо можна і Снягурцы. Адправіць такую карэспандэнцыю можна ў любым паштовым аддзяленні.
Акрамя таго, пошта працягвае прымаць заяўкі на зваротныя лісты з віншаваннямі і падарункамі ад Дзеда Мароза. У гэтым годзе ўсіх, хто закажа такую паслугу, чакае арыгінальна аформлены ліст ад добрага чараўніка з цёплымі віншаваннямі на прыгожай паштоўцы і папяровым наборам для творчасці. Дапоўніць падарунак можна і мяккай цацкай: сімвалам надыходзячага года малпай або калядным боцікам. Усё будзе дастаўлена паштальёнам адрасату напярэдадні свята. Кошт такой паслугі па Беларусі ад 30 да 180 тысяч рублёў, заяўкі прымаюцца да 22 снежня.

Пішыце на адрас: 225063, Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, Белавежская пушча, вёска Каменюкі. І, вядома, не забывайцеся пра марку на канверце!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.