С праздником Рождества Христова!

3348Паважаныя зэльвенцы!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам Божага Нараджэння.

Праз святло Віфлеемскай зоркі да людзей прыходзіць сведчанне непахіснасці веры і ўсёабдымнай хрысціянскай любові. Раство адорвае дзіўным пачуццём у чаканні новага, напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам.
Светлыя калядныя святы пабуджаюць на высакародную працу і добрыя справы. Гэта час служэння блізкім, дапамогі тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і садзейнічанні. Запальваючы свечкі ў святую і ціхую ноч, давайце бу-дзем дзяліцца адзін з адным цеплынёй і душэўнасцю, раскрываць сэрцы насустрач дабру і міру.
Моцнага вам здароўя, шчасця, поспехаў у справах, утульнасці і згоды ў сем’ях.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

 

Шаноўныя зэльвенцы!
Ад усёй душы віншуем вас са святам Божага Нараджэння.

Евангельская падзея нараджэння Іісуса Хрыста абуджае ў сэрцах радасць, з’яўляецца выражэннем спрадвечнай, бясконцай і загадкавай любові Бога да чалавека.
У святочны час шлём усім вернікам свае найлепшыя пажаданні. Няхай Хрыстос, які прыходзіць у гэты свет з дарам збаўлення, узмацняе вас у веры, шчодра адорвае здароўем і ўсімі патрэбнымі ласкамі.
Жадаем вам вясёлых Каляд, сямейнага дабрабыту, а таксама шчаслівага, багатага на Божае благаславенне новага 2016 года!
Святары касцёлаў раёна.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.