Акция «10 юбилеев, или Большой литературный марафон» стартовала на Зельвенщине

3673

Акцыя “10 юбілеяў, ці Вялікі літаратурны марафон”, прымеркаваная да Года культуры, пачала сваю дзейнасць. У Зэльвенскай раённай бібліятэцы з гэтай нагоды аформілі кніжную выставу “Песняры народнага жыцця”, прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Івана Шамякіна і Івана Мележа.
Выстава адлюстроўвае галоўныя этапы жыццёвага і творчага шляху знакамітых пісьменнікаў. Тут можна пазнаёміцца з іх лепшымі творамі, артыкуламі і кнігамі, якія адлюстроўваюць жыццё і творчасць юбіляраў. Дарэчы, падобныя выставы арганізаваны таксама ў Мадзейкаўскай і Бародзіцкай сельскіх бібліятэках.
Акцыя “10 юбілеяў, ці Вялікі літаратурны марафон” будзе працягвацца цэлы год.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.