В Голынковской школе прошло очередное заседание районного методического объединения учителей математики
Гасцей на ўрок запрасілі настаўнік вышэйшай катэгорыі Антон Мар’янавіч Кавалевіч і вучні 8 класа.
Дэвізам урока сталі словы лаўрэата Нобелеўскай прэміі французскага пісьменніка Анатолія Франса: “Вучыцца трэба весела… Каб пераварыць веды, трэба праглынаць іх з апетытам”. І не выпадкова. Антон Мар’янавіч, як і Франс, лічыць, што настаўнік перш за ўсё павінен зацікавіць вучняў сваім прадметам і стварыць умовы для асобаснага развіцця кожнага школьніка. Такі падыход і быў прадэманстраваны на практыцы.
Матэматыка – навука складаная і не ўсім вучням даецца аднолькава лёгка. Але ўменне думаць, разважаць, даказваць, прымаць рашэнне, працаваць над памылкамі аднолькава спатрэбіцца ў жыцці і ўрачу, і хлебаробу, і спартсмену… Разумеючы гэта, настаўнік прапанаваў вучням рознаўзроўневыя заданні. Урок праходзіў ва ўмовах псіхалагічнага камфорту. Паўтарэнне тэмы пра паралелаграм, яго ўласцівасці і прыкметы паказала, што вучні маюць трывалыя веды. А добрае валоданне тэорыяй, як правіла, – ужо палова поспеху ў рашэнні практычных заданняў.
Абавязковым этапам урока, лічыць Антон Мар’янавіч, з’яўляецца праверка дамашняга задання, якое, дарэчы, васьмі-класнікі таксама атрымліваюць дыферэнцыравана. Як высветлі-лася, большасць вучняў паспяхова выканала заданні сярэдняга ўзроўню. Тым школьнікам, якія не справіліся з задачай з разраду павышанага ўзроўню, на дапамогу прыйшоў аднакласнік Яўгеній Скібінскі, які даступна растлумачыў ход яе рашэння.
Тэхнічныя сродкі навучання максімальна павялічваюць шчыльнасць урока, яго эстэтычнае ўспрыманне. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у выкладанні матэматыкі не толькі актуальна, але і адпавядае запытам вучняў, дазваляе развіваць іх пазнавальную актыўнасць і цікавасць, стварае ўмовы для рэалізацыі асноўных правілаў навучання (ад простага да складанага, ад канкрэтнага да абстрактнага). Таму на працягу ўсяго занятка выкарыстоўваліся разна-стайныя тэхнічныя сродкі. На экране камп’ютара адзін за адным змяняліся слайды з малюнкамі, чарцяжамі, тэкстамі задач.
Пасля ўрока прысутныя педагогі абмяняліся думкамі па тэме стварэння сітуацыі поспеху на навучальным занятку і арганізацыі работы па выяўленні і ўліку індывідуальных і асобасных асаблівасцей вучняў на ўроках матэматыкі.
Ірына Хлапоніна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Галынкаўскай СШ.