В районном Центре культуры и народного творчества состоялось открытие Недели детской книги
Ужо некалькі гадоў запар на веснавых школьных канікулах у Зэльве праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.
Работнікі дзіцячай раённай бібліятэкі ў час адпачынку школьнікаў рыхтуюць для іх шэраг мера-прыемстваў. Юныя чытачы знаёмяцца са свежымі часопісамі, су-стракаюцца з любімымі літаратурнымі героямі, удзельнічаюць у віктарынах, гульнях і міні-спектаклях.
І традыцыйна падводзяць вынікі конкурсу “Лепшы чытач года”.
А адкрываецца Тыдзень святам для малодшых школьнікаў. Урачыстасць прайшла на базе раённага цэнт-ра культуры і народнай творчасці ў канцы мінулага тыдня.
У зале – вучні пачатковых класаў сярэдніх школ №2 і №3 г.п.Зэльва, на сцэне – тэатралізаванае прадстаўленне, у якім удзельнічаюць казачныя персанажы Баба Яга, Калабок, каралева Кніга, прынцэса Ведаў, доктар Айбаліт, Кот у ботах, Бураціна, Чырвоная Шапачка і іншыя любімыя дзецьмі героі. Вясёлымі апладысментамі маленькія гледачы сустракалі кожнага з персанажаў.
З задорам пачаткоўцы разгадвалі загадкі і адказвалі на мудрагелістыя пытанні вядучых. Дзецям нагадалі правілы наведвання і карыстання кніжным фондам дзіцячай бібліятэкі, умовы выдачы літаратуры, конкурсаў, якія праводзяцца сярод юных чытачоў.
Удзельнікі лялечнага гуртка, які працуе пры дзіцячай бібліятэцы, падрыхтавалі новую тэатралізаваную пастаноўку па матывах рускай народнай казкі “Рэпка”. Не абышлося свята без музычных нумароў, мілагучных вершаў і прыгожых танцаў.
Несумненна, мерапрыемства такога фармату зацікавіла малечу і абудзіла жаданне наведаць бібліятэку падчас канікул.