Бородичские школьники побывали с экскурсией в Мирском замке
У адзін з канікулярных дзён роўна ў 9.00 ад Баро-дзіцкага дз/с-НШ адыходзіў аўтобус з юнымі турыстамі. Шлях дапытлівых краязнаўцаў ляжаў у г.п. Мір Карэ-ліцкага раёна. Час у дарозе прайшоў непрыкметна: усе з нецярпеннем чакалі прыезду ў Мірскі замак. Замкавы комплекс “Мір” – унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі, які ў 2000 годзе быў уключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Цікавы аповед экскурсавода нібы перанёс нас на некалькі стагоддзяў назад, дазваляючы дакрануцца да самой гісторыі, стаць сведкамі жыцця шматлікіх гаспадароў замка, сярод якіх, дарэчы, такія знакамітыя імёны, як Іллінічы, Радзівілы, Вітгенштэйны і інш. Экскурсія праходзіла спачатку па той частцы палаца, дзе калісьці знаходзіліся гаспадарчыя памяшканні і каморы. Затым мы падняліся на другі паверх. Тут у свой час размяшча-ліся адміністрацыя Мірскага графства, замкавы суд, канцылярыя. З захапленнем аглядалі школьнікі трэці паверх, дзе знаходзі-ліся багата ўбраныя княжацкія пакоі. Вялікае ўражанне аказалі Цэнтральная і Заходняя абарончыя вежы: вузкія вінтавыя лесвіцы, тоўстыя сцены замка, экспазіцыі старажытнай зброі і даспехаў дазволілі адчуць подых сівых стагоддзяў. Мы даведаліся, што ў час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 г. у замку знаходзілася яўрэйскае гета. З цікавасцю слухалі таямнічае паданне, якое захоў- вае Мірскі замак. У паў-днёвай сцяне знаходзіцца камень, што нагадвае галаву барана. Паводле легенды, калі дастаць гэты камень, то замак разбурыцца дашчэнту, і ніхто ніколі не зможа яго аднавіць. Завяршылася экскурсія наведваннем фамільнай царквы-пахавальні апошніх уладальнікаў замка – князёў Святаполк-Мірскіх. Будынак славіцца сваім мазаічным вобразам Хрыста, выкананага на галоўным фасадзе капліцы. Хутка праляцеў час. Паездка пакінула незабыўныя ўражанні. У чарговы раз мы ўпэўніліся ў тым, што наша краіна багата сваімі славутасцямі і знакамітымі мясцінамі, якія з’яўляюцца сапраўднымі сусветнымі скарбамі.
Галіна Саўко, настаўніца Бародзіцкага дз/с-ПШ.