В Зельвенском районе дан страрт акции «Лето без проблем»

8280

Зрабіць летні адпачынак дзяцей бяспечным заклікана раённая акцыя “Лета без праблем”. Напярэдадні канікул прадстаўнікі зацікаўленых служб наведалі ўстановы адукацыі, дзе правялі прафілактычныя гутаркі з падлеткамі.
Каб школьнікі паразважалі над тым, да чаго могуць прывесці неабдуманыя ўчынкі, су-працоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў нагадалі пра адміністрацыйную і крымінальную адказнасць, якая наступае з 16-гадовага ўзросту. Аднак ёсць шэраг правапарушэнняў і злачынстваў, адказваць за якія прый-дзецца з 14 гадоў. У тым ліку крадзяжы, разбой, вымаганне і заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы.
Увагу падлеткаў акцэнтавалі на тым, што ўжыванне спіртных напіткаў, наркатычных або таксічных сродкаў з’яўляецца важкім аргументам для пастаноўкі на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх.

8279
У час прафілактычных сустрэч не абмінулі і пытанне дарожнай бяспекі. Вучням рэкамендавалі ў цёмны час сутак абавязкова абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Падлеткам, якім не споўнілася 16 год, пасля 23.00 знаходзіцца на вуліцы толькі ў суправаджэнні дарослых. Дарэчы, за парушэнне гэтага патрабавання можна атрымаць папярэджанне або мінімальны штраф. Калі ж падобнае паўторыцца, пакаранне рублём будзе большым.
Хлопчыкам і дзяўчынкам расказалі таксама аб правілах паводзін на вадзе. Купацца дазваляецца толькі каля берага і ў абазначаных месцах у прысутнасці бацькоў.
Летам многія бавяць час на прыродзе. Аднак і тут трэба памятаць пра беражлівыя адносіны да лясных багаццяў. Тым больш не жартаваць з агнём. Адпраўляючыся ў лес, не забываць пра небяспеку, якую нясуць кляшчы.
Спецыялісты райЦГЭ заклікалі дзяцей прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, не забываць аб гігіенічных патрабаваннях.
І ўсё для таго, каб канікулы былі запамінальнымі.
Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.