Дзярэчын запрашае на свята

der

Свята,  прысвечанае  600-годдзю першага згадвання аб Дзярэчыне,  адбудзецца ў аграгарадку 17 верасня.

Арганізатары падрыхтавалі разнастайную праграму. Па словах начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіны Раманчук, праграма ўключае ўрачыстае набажэнства, адкрыццё памятнага знака, узнагароджванне пераможцаў конкурсу “ Прыгожы двор”.

 На  “Дажынках” СВК “Галынка” будуць ушанаваны лепшыя хлебаробы гаспадаркі. А  конкурс выканаўцаў твораў пра Дзярэчын дазволіць усім жадаючым выразіць свае пачуцці да малой радзімы.

Чакаецца і мноства канцэртаў: перад мясцовымі жыхарамі і гасцямі свята выступяць творчыя калектывы Зэльвенскага, Свіслацкага, Ваўкавыскага раёнаў і г.Гродна.

На творчай пляцоўцы можна будзе наведаць фотавыставу, кніжную выставу і выставу кветак. Таксама будзе арганізавана  работа  дзіцячай, спартыўнай і гандлёвай пляцовак. 

Вечараму аг.Дзярэчын адбудзецца святочная дыскатэка. 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.