Праца павінна прыносіць асалоду і карысць – такое жыццёвае крэда настаўніцы Елкаўскай СШ Таццяны Рукінай

8975

 

Кожнаму з нас вядомы выраз аб тым, што не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек – месца. Гэтыя крылатыя словы можна аднесці да настаўніцы хіміі, біялогіі і працоўнага навучання Елкаўскай СШ Таццяны Рукінай.

Педагог працуе ў школе з 1987 года. На працягу ўсяго перыяду работы яна праяўляе адданасць справе, добрасумленнасць, уменне метадычна граматна арганізаваць вучэбны працэс і пазакласную работу па хіміі, біялогіі. Урокі Таццяны Васільеўны праходзяць на высокім метадычным узроўні, яны цікавыя і займальныя, на кожным з іх яна знаходзіць кантакт з вучнямі, імкнецца зацікавіць прадметам, пабудаваць занятак з улікам індывідуальных асаблівасцей кожнага школьніка.
Вялікую ўвагу ўдзяляе Таццяна Васільеўна рабоце з адоранымі школьнікамі, што пацвярджаецца іх перамогамі на навукова-практычных канферэнцыях па хіміі і біялогіі. У 2015/2016 навучальным годзе вучні настаўніцы неаднаразова станавіліся пераможцамі ў конкурсах як раённага, так і абласнога ўзроўняў.
Таццяна Рукіна з’яўляецца кіраўніком школьнага метадычнага фарміравання “Школа перадавога вопыту”, у склад якога ўваходзяць настаўнікі з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй. Пася-джэнні школы праходзяць у цікавай форме (гэта майстар-класы і практыкумы, панарамы педага-гічнага вопыту і тыдні педмайстэрства). Вопытам работы педагог дзеліцца не толькі з калегамі, але і на старонках перыядычных выданняў. Вядзе настаўніца і свой уласны блог.
Значную работу праводзіць Таццяна Васільеўна і як загадчык кабінета хіміі і біялогіі. Па выніках раённага агляду-конкурсу кабінетаў хіміі і біялогіі ў мінулым навучальным годзе яе кабінет заняў другое месца.
Праца павінна прыносіць асалоду і карысць – такі жыццёвы дэвіз Таццяны Рукінай. Таму і гараць каля школы яркімі фарбамі рознакаляровыя клумбы, а прыгожа падстрыжаныя рукамі настаўніцы туйкі прывабліваюць вока любога, хто заходзіць на
тэрыторыю ўстановы.
Хіба гэта не асалода ад працы, не карысць установе адукацыі, прынесеная адным канкрэтным чалавекам? Чалавекам-майстрам, чалавекам-умельцам, чалавекам-творцам.
Таму і адзначана работа настаўніцы Таццяны Рукінай толькі станоўчымі характарыстыкамі, ганаровымі граматамі і падзячнымі пісьмамі, якія заслужаны плённай працай і творчымі, сумленнымі адносінамі да яе.
Святлана Літвінчык,
намеснік дырэктара
Елкаўскай СШ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.