Зельвенские школьники примут участие в областном конкурсе «100 идей для Беларуси»

9053

Праект 11-класнікаў СШ №3 г. п. Зэльва Анастасіі Капыловіч і Дзмітрыя Азерскага апынуўся ў ліку работ, якія будуць прадстаўлены ў абласным этапе конкурсу «100 ідэй для
Беларусі». Пуцёўку туды школьнікі атрымалі, стаўшы пераможцамі занальнага этапу, які адбыўся на мінулым тыдні ў Слоніме.

– У пачатку верасня мы аб’явілі аб прыёме заяў для ўдзелу ў конкурсе, – расказвае першы сакратар РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова. – Даследаванні прапаноўваліся на тэмы, якія датычацца прамысловасці, біятэхналогіі, медыцыны, сацыяльнай сферы і інш. Маладыя зэльвенцы даслалі на наш адрас восем работ, якія ў будучым могуць атрымаць практычнае прымяненне. Чатыры інавацыйныя ідэі, прызнаныя лепшымі, былі прэзентаваны ў суседнім Слоніме. Высокую ацэнку атрымаў праект вучняў СШ №3 “Экатурызм у Беларусі: распрацоўка і інфармацыйнае забеспячэнне экалагічных маршрутаў на тэрыторыі Зэльвенскага раёна”.
Па словах аўтараў работы, падставай для яе распрацоўкі паслужыла праведзенае анкетаванне жыхароў пасёлка. Вынікі апытання паказалі, што насельніцтва добра інфармавана аб знакавых месцах рэспублікі, аднак аб славутасцях сваёй мясцовасці ведае няшмат. Прычыну гэтага юныя даследчыкі бачаць у недастатковай рэкламна-інфармацыйнай падтрымцы турыстычных аб’ектаў нашага рэгіёну.
Анастасія і Дзмітрый прапанавалі пяць экалагіч-ных маршрутаў: Ваўкавыск – Зэльва, Масты – Зэльва, Ружаны – Зэльва, Дзятлава – Зэльва і Слонім – Зэльва. Рухаючыся па гэтых накірунках, турысты могуць наведаць заказнікі рэспубліканскага і мясцовага значэння, помнікі прыроды і проста маляўнічыя куточкі.
Падчас працы над праектам школьнікамі зроблены фотаздымкі і відэазапісы аб’ектаў маршрутаў, іх апісанне, створана старонка “Экатурызм” на сайце ўстановы адукацыі, інфармацыя размешчана ў сацыяльных сетках, распрацаваны буклеты, вызначана тэматыка і змест пазнавальных экскурсій.
У планах вучняў – выраб сумесна з зэльвен-скім лясніцтвам, раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя стэндаў, дарожных знакаў, інфармацыйных шчытоў для абсталявання экала-гічных маршрутаў.
– На мой погляд, адзінаццацікласнікі распрацавалі цікавы і карысны праект, – адзначае Іна Шаўцова. – Наперадзе іх чакае абласны этап конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Безумоўна, узровень канкурэнцыі і патрабаванні журы да ўдзель-нікаў павышаюцца. Аднак змагацца ёсць за што – магчымасць прадставіць даследаванне ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пераможцы рэспубліканскага конкурсу атрымаюць гранты на рэалізацыю сваіх праектаў.
Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.