Стаж общественной работы старосты из Ляхович Кремяницкого сельсовета Анны Свистун составляет два десятилетия

Няшмат, напэўна, знойдзецца на Зэльвеншчыне старастаў з такім стажам грамадскай работы, як у Ганны Свістун з вёскі Ляхавічы Крамяніцкага сельсавета.

Амаль два дзясяткі гадоў запар аднавяскоўцы аказваюць давер і выбіраюць сваім лідарам менавіта яе. Ураджэнка суседняга Мастоўскага раёна прыйшла ў вёску замуж. Маладыя атрымалі ў спадчыну ад дзядулі мужа дом, у якім і сталі віць сямейнае гняздзечка. Дом дабудавалі, надалі яму сучасны выгляд, добраўпарадкавалі прысядзібную тэрыторыю. Маладая жанчына прый-шлася вяскоўцам даспадобы сваёй гаспадарлівасцю і дзелавітасцю.
– Я ўжо і не памятаю, колькі гадоў стараста, – усміхаецца Ганна Станіславаўна і спрабуе падлічыць: Гадоў сямнаццаць-васямнаццаць будзе. – Вёска наша па цяперашніх мерках немалая – 130 двароў. Аднак не ўсе яны жылыя. На правах старасты назіраю за пажарнай сітуацыяй, наведваю пажылых, сачу за парадкам.
Што датычыцца парадку, то, праязджаючы праз Ляхавічы ў любую пару года, сапраўды заўважаеш шмат добраўпарадкаваных падворкаў, абнесеных сучаснай агароджай. Складваецца ўражанне, што гаспадары ў гэтым плане спаборнічаюць адзін з адным. Асаблівы гонар старасты – сядзібы з таблічкамі “Дом узорнага парадку”.
Такое стаўленне да навядзення парадку Ганна Свістун пад-трымлівае і лічыць, што яе аса-бістай заслугі ў гэтым няма:
– Людзі ў нас жывуць працавітыя. Арганізаваць іх на якую-небудзь справу нескладана. Так ужо склалася, што вясной, улетку і восенню па суботах вяскоўцы выходзяць і прыбіраюць не толькі падворкі, але і вуліцу насупраць свайго дома. Таму і вёска дагледжанай выглядае.
Стараста лічыць, што такія сціплыя на першы погляд справы землякоў маюць вялікае значэнне. Бо ад парадку ў асобна ўзятым доме залежыць будучае населенага пункта.
Праблемы землякоў Ганна Станіславаўна лічыць сваімі асабістымі. Успамінае, колькі прыйшлося затраціць часу і сіл, каб пару гадоў таму кожнаму гаспадару растлумачыць неабходнасць увядзення забароны на ўтрыманне ў асабістых гаспадарках свіней. Шмат тады давялося папрацаваць вясковым актывістам. А вось кароў людзі збываюць па ўласнай ініцыятыве. У свой час у кожнага ляхавіц-кага гаспадара была рагуля, а то і дзве. Сёння ж восем на ўсю вёску, са шкадаваннем адзначае стараста. Нягледзячы на тое, што мясцовая гаспадарка дапамагае з кармамі (іх дастаўляюць непасрэдна на падворак), пажылым вяскоўцам такая справа ўжо не пад сілу.
Асабліва цёплыя адносіны ў старасты з састарэлымі людзьмі. Для тутэйшых пенсіянераў яна  даўно ўжо не проста суседка ці знаёмая, а свая, родная. Кожны ў вёсцы ведае нумар яе тэлефона, можа пазваніць і папрасіць аб дапамозе. Жанчына нікому не адмаўляе. Дарэчы, такіх нераўнадушных людзей у вёсцы шмат. Не так даўно 82-гадовая бабуля Ядзвіга пераехала кватараваць у Мадзейкі. Дык суседзі ездзяць яе праведваць, з гонарам расказвае пра землякоў стараста. Клопат пра другую зямлячку ўзяла на сябе Ганна Стані-славаўна, калі сына жанчыны адправілі на лячэнне.
У Крамяніцкім сельсавеце дзейнасцю старасты задаволены. Сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыяй яна заслужыла рэпутацыю чалавека неабыякавага і адказнага, таму тры скліканні запар яе выбіралі дэпутатам мясцовага сельвыканкама.
Тэрэза КАВАЛЕВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.