Людмила Петрукевич из Деречина – учитель высшей пробы
793
Людмілу Петрукевіч, настаўніцу Дзярэчынскага дз/с-сярэдняй школы, нашу паважаную калегу, мы можам ахарактарызаваць коратка, але ёмка: надзвычай граматны і творчы педагог, цудоўны чалавек.
Амаль 30 гадоў прайшло з таго часу, як пасля рэарганізацыі Аляксанд-раўшчынскай базавай школы Людміла Іванаўна пачала выкладаць родную мову і літаратуру ў Дзярэчыне. Добрасумленныя адносіны да справы, высокі ўзровень тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі, разумная па-трабавальнасць з’яўляюцца сёння асноўнымі складнікамі педагагічнага майстэрства настаўніка вышэйшай катэгорыі.
Урокі Людмілы Іванаўны непадобныя адзін на другі. Настаўніца не толькі ўмела выкладае свой прадмет. Яна імкнецца прывіць вучням любоў да роднай мовы, каб яны хацелі размаўляць на ёй не толькі на ўроках у школе, але і дома, на вуліцы. Вучыць дзяцей захоўваць і развіваць народныя традыцыі.
Людміла Іванаўна стараецца не прапусціць ніводнага конкурсу, алімпіяды, іншага мерапрыемства, дзе яе вучні могуць годна паказаць свае веды. І настаўніцу заўсёды перапаўняе радасць, калі яе дзеці становяцца пераможцамі, а іх вочы свецяцца ад задавальнення.
Няма занятку больш значнага і карыснага, чым вучыць і выхоўваць дзяцей, лічыць Людміла Петрукевіч. З’яўляючыся класным кіраўніком, яна акружае вучняў бацькоўскім клопатам і ўвагай, прывівае ім высокія агульначалавечыя маральныя якасці, робіць усё, каб яны выраслі дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Пра Людмілу Іванаўну можна гаварыць шмат выдатных слоў. Яшчэ і таму, што ў яе асобе гарманічна спалучаюцца прыгожая жанчына, клапатлівая маці і самая лепшая ў свеце бабуля.
Паважаная Людміла Іванаўна! З нагоды юбілею прыміце словы ўдзячнасці ад калег па працы за добрае і чулае сэрца, гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу, падтрымаць словам і справай. Няхай любімая работа і надалей прыносіць вам задавальненне. Няхай радуюць вас ведамі і прыкладнымі паводзінамі вашы вучні. Жадаем што-дзённых усмешак, запалу ў вачах, спакою на душы і ў сэрцы. Моцнага вам здароўя, сямейнага шчасця, любові і ўдзячнасці ад родных.
З найлепшымі пажаданнямі – настаўнікі-філолагі Дзярэчынскага дз/с-СШ.
Комментарии отключены