Францыск Скарына: першадрукар, асветнік, гуманіст

Cтваральнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, гуманіст і асветнік, ён адыграў рашаючую ролю ў развіцці культурнага жыцця беларусі xvi стагоддзя. Ён увасабляў арганічнае адзінства ўсходняй славянскай культуры – неад’емнай часткі культурнай спадчыны еўропы. Юнеска пра A. Скарыну

З кагорты тытанаў

Францыск Скарына жыў у цікавы час, які мы сёння называем эпохай еўрапейскага Адра-джэння. Тады адраджаліся краіны i народы, людзі сталі больш глыбока спасцігаць сваё мінулае, вывучаць і ўзнаўляць культурна-гістарычную спадчыну. Тады адбывалася пераацэнка многіх ранейшых каштоўнасцей, фарміраваўся новы чалавек са сваімі поглядамі і захапленнямі, больш дзейны і духоўна свабодны, поўны ўласнай годнасці і веры не толькі ў боскую, але і ў сваю ўласную ўсемагутнасць. …Тады ж, у XVI стагоддзі, на Беларусі, якая была актыўнай удзельніцай агульнаеўрапейскага культурна-гістарычнага прагрэсу, таленавітымі рукамі народных майстроў былі ўзведзены такія арыгінальныя помнікі беларускага дойлідства, як Мірскі замак, саборы ў Сынковічах, Супраслі і Мураванцы, палацы ў Гародні і Нясвіжы… У эпоху Адраджэння, калі беларуская мова выконвала функцыю агульна-дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім, былі створаны славуты Статут 1529 года, адзін з першых у Еўропе зводаў законаў, і «Хроніка Быхаўца» – найвыдатнейшы помнік беларуска-літоўскага летапісання. Паэму – гімн роднай зямлі – «Песня пра зубра» склаў у 1522 г. у Рыме беларускі паэт Мікола Гусоўскі. Эпахальным дасягненнем еўрапейскай цывілізацыі з’явілася кнігадрукаванне, якое паклала пачатак своеасаблівай культурнай рэвалюцыі. Скарына быў адным з першых дзеячаў Усходняй Еўропы, які добра зразумеў вялікую гістарычную місію друкаванай кнігі як магутнага сродка культурнага прагрэсу чалавецтва і глыбока адчуў, што кніга патрэбна яго народу не менш, чым хлеб. …Напэўна, таму, пабываўшы ў многіх краінах, шмат чаго пабачыўшы і спазнаўшы, дасягнуўшы вяршынь еўрапейскай адукаванасці і вучонасці (у 1506 г. ён скончыў Кракаўскі ўнівер-сітэт, а ў 1512 г. у італьянскім горадзе Падуя бліскуча здаў экзамены на годнасць доктара медыцыны), Скарына аддаў усе свае сілы, веды і энергію той вялікай справе, якую палічыў самай важнай і ў якой убачыў галоўны сэнс свайго жыцця – перакладу «Бібліі» на родную мову і засна- ванню ўсходнеславянскага кніга-друкавання. …Дзякуючы беларускаму першадрукару ўсходнеславян-ская кніга атрымала сучасны вы-гляд: з тытульным лістом і пранумараванымі старонкамі, са змястоўнымі прадмовай і па-сляслоўем, з ілюстрацыямі. 3 тонкім густам, у рэнесансавым духу аформленыя, набраныя надзвычай выразным, арыгінальным і прыгожым шрыфтам, кнігі Скарыны выдадзены на ўзроўні лепшых узораў еўрапейскага кнігадруку эпохі Адраджэння.

З прадмовы Ф. Скарыны да ўсёй «Бібліі»

«Біблія» – дзівосная рака! Яна бывае мелкай, i нават авечка можа яе перайсці! Але адначасна – i глыбокай, калі i слон змушаны плысці цераз яе! У гэтай кнізе – пачатак i канец усёй існуючай мудрасці, бо толькі праз яе можна спасцігнуць богаўсётрымальніка! У гэтай кнізе – усе законы i правы, якімі карыстаюцца людзі ў зямным жыцці! У гэтай кнізе – усе лякарствы душэўныя i цялесныя разам знойдзеце! Тут – навучанне філасофіі дабранраўнае: як бога любіць для самога сябе i для бліжняга свайго! Тут – справа ўсялякага збору людскога i гораду, якія праз веру, ласку і згоду паспалітую дабро памнажаюць.

3 прадмовы да кнігі «Прытчы Саламона»

Гэтыя кнігі карысна чытаць усякаму чалавеку: мудраму i неразумнаму, багатаму i беднаму, маладому i старому. А найперш тым, хто мае намер за-своіць добрыя норавы, спасцігнуць сапраўдную мудрасць і навуку. Доўгае жыццё, міласэрнасць і праўду бог дасць людзям у тым выпадку, калі яны прыслухаюцца да прытчаў, выказаных у гэтай кнізе, і будуць трымацца іх. Сам цар Саламон пра тое ніжэй гаворыць. У гэтых прытчах схавана вялікая мудрасць, як моц у каштоўным камені тоіцца, і як золата – у зямлі, і як ядро – у арэху! Хто яе знойдзе, той здабудзе міласць і атрымае благаславенне ад госпада, і прыйдзе да яго ўсё добрае. Хвала і бясконцая пашана мудрасці! Яна – маці ўсіх спраў, настаўнік усякага добрага навыку! У ёй ваісціну ёсць дух –разумны, разважлівы, сціплы, даступны, рухомы, несапсаваны, сапраўдны, салодкі, чысты, сталы, дабротлівы! I ўсімі астатнімі цнотамі мудрасць надзелена! Я, Францішак, Скарынін сын з Полацка, у лекарскіх навуках доктар, разумеючы, што без страху божага, і без мудрасці, і без добрых парадкаў нельга на зямлі жыць пачціва людзям паспалітым, загадаў ціснуці рускаю моваю «Прытчы» альбо «Пры-слоўі прамудрага Саламона, цара Ізраілева»…

З прадмовы да «псалтыра»

Усялякае Слова, богам натхнёнае,– карысна! Яно вучыць, выкрывае, выпраўляе і карае! «Няхай будзе божы чалавек дасканалы і скіраваны на ўсякую добрую справу!» – так піша святы апостал Павел. Менавіта дзеля нашага навучання, духоўнага і цялеснага выпраўлення існуюць святыя пісьмы. Адны – да-дзены нам у Старым i Новым законах, другія – у «Дзеяннях» святых айцоў, іншыя – у прытчах прамудрых настаўнікаў, некаторыя – у песнях i псалмах Давыда і іншых божых песняроў, што складаюць «Псалтыр». Тыя пісьмы, якія пералічаны спачатку, звычайна ўтрымліваюць штосьці адно. Так, Закон вучыць, як людзям дасягнуць вечнага жыцця. Прарокі прадказваюць будучыню: добрую – добрым, злую – злым. «Дзеянні» і жыцці святых айцоў навучаюць нас цярпенню i патрабуюць жыць у страху божым. Прытчы і пры-слоўі вучаць малых i старых добрым звычаям. «Псалтыр» жа, адзіны, усе тыя рэчы ў сабе замыкае, усяму таму вучыць і ўсё прапаведуе! Яго псалмы – гэта скарб, безліч каштоўных каменняў! Яны розную немач духоўную i цялесную выганяюць! Душу і розум прасвятляюць! Гнеў і лютасць уціхамірваюць! Мір і пакой чыняць! Смутак і скруху адганяюць! Пачуцці ў малітвах даюць! Людзей зычлівымі робяць! Ласку і міласць мацуюць! Д’ябла праганяюць, анёлаў на дапамогу заклікаюць! …Ведаючы такія пажыткі ад гэтае кнігі, я, Францішак, Скарынін сын з Полацка, у лекарскіх навуках доктар, загадаў «Псалтыр» ціснуці рускімі словамі славянскае мовы. Найперш – для ўшанавання і хвалы бога ў тройцы адзінага і прачыстай маці яго Марыі, і ўсіх нябесных чыноў, і святых божых. А таксама – для карысці паспалітага люду. I асабліва з тае прычыны, што мяне літасцівы бог з гэтае мовы на свет пусціў… 3 прадмовы да кнігі «Юдзіф» Ад нараджэння звяры, што ў чашчобах блукаюць,– ведаюць ямы свае; Птушкі, паветра свідруючы,– гнёзды свае не губляюць; Рыбы ў морах бурлівых – чуюць свой вір без памылкі; Пчолы і іншая жыўнасць – вуллі бароняць заўжды. Гэтак і людзі: дзе нарадзіла іх маці, на шчасце ўскарміўшы,– Ласку да месца таго берагуць заўсягды!

«Cкарыніяна»

Ніл ГІЛЕВІЧ Мара Скарыны Марыў калісьці славуты Скарына, «Ціснучы» кнігі на мове бацькоў: Простаму люду у роднай краіне Зробіць даступнай ён мудрасць вякоў. Толькі радзіму сваю ў ліхалецці Мара яго абляцець не магла: Білася роспачна птушкай у клетцы, Вочы ж бядоты сляпіла імгла. Думалі: згіне, як статак, нямое Племя пакорнае ў вечным ярме. Колькі іх, мужных, што матчынай мове Шлях пракладалі і змёрлі ў турме!.. Ды разгулялася плынь веснавая – Змыла пакутнай няволі сляды, I ўстрапянулася мара жывая, I абляцела ўвесь край малады! Сталі даступнымі простаму люду Мудрасці скарбы са свету ўсяго – Каб ні ярма, ні імглы, ні аблуды Болей не ведала доля яго. «Падарожная кніжка Скарыны».
Вам может быть интересно

Комментарии отключены