Чалавек прафесіі: для зэльвенскіх журналістаў былы галоўны рэдактар Міхаіл Кузняцоў – жывая легенда

Для зэльвенскіх журналістаў былы галоўны рэдактар Міхаіл Кузняцоў – жывая легенда. Тыя, каму пашанцавала працаваць з ім побач, ведаюць яго як чалавека творчага, кампетэнтнага і вельмі шчодрага душой. За гэта яго паважаюць таксама і жыхары раёна, якія асабіста сустракаліся з ім ці станавіліся героямі яго матэрыялаў. Да цяперашняга часу чытачы сярэдняга і пажылога ўзросту ўспамінаюць, як вострае пяро Міхаіла Мікалаевіча выкрывала негатыўныя з’явы ў жыцці грамадства – п’янства, разбэшчанасць, разгільдзяйства і нядбайнасць гаспадарнікаў. Усе з нецярпеннем чакалі выхаду «Зэльвенскага вожыка». Працуючы доўгі час рэдактарам «Працы», пазней – старшынёй раённай ветэранскай арга-нізацыі, ён шчыра, з адкрытай душой ставіўся да запытаў і праблем людзей, асабліва пажылых. Міхаіл Кузняцоў заўсёды знаходзіў час для актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці: выступаў у складзе народнага хору ветэранаў «Успамін», праводзіў вялікую работу па патрыятычным выхаванні моладзі… А лёс у Кузняцова складваўся не так ужо i лёгка. …Вайна застала 16-гадовага Міхаіла ў пасёлку Палтаўка, што ва Усходнім Казахстане. Усе шасцёра братоў Кузняцовых пайшлі на фронт. На жаль, дамоў вярнуліся толькі трое. Міхаіл Мікалаевіч у складзе III Беларускага фронту ўдзель-нічаў у аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі ад нямецкіх акупантаў. Асабліва жорсткімі былі баі пад Віцебскам у маі–чэрвені 1944 года. Як успамінае ветэран, нямецкае камандаванне псіхалагічна спрабавала ўздзейнічаць на нашы войскі. 3 самалётаў фашысты раскідвалі на перадавыя пазіцыі і ў тыле лістоўкі з карыкатурамі: «Сцеражыцеся віцебскай мясарубкі!». Але на такую прапаганду байцы не рэагавалі – дух чырвонаармейцаў быў высокі. Яны ведалі, што ідуць у бой за Радзіму, і таму самааддана змагаліся за кожны населены пункт. За баявыя заслугі франтавік узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны, шматлікімі медалямі. Перамогу старшы сяржант Кузняцоў сустрэў пад Масквой. Пашчасціла яму бачыць і галоўны салют Перамогі ў горадзе-героі. М.М.Кузняцоў дайшоў да граніцы з Усходняй Прусіяй. Восенню 1944 года камандзіра ад-дзялення танкавага дэсанта Кузняцова накіравалі на вучобу ў Казанскае танкавае вучылішча. Дэмабілізаваўся ён у лютым 1947 года, прыехаў на радзіму маці ў Ваўкавыскі раён. Тут стварыў сям’ю. У журналістыку М.М.Кузняцоў прыйшоў праз рабселькараўскі рух. Яшчэ ў школьныя гады пісаў у мясцовую раённую газету, пасля вайны – у ваўкавыскую «Зарю». Пасля заканчэння ў 1956 го-дзе рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ быў назначаны рэдактарам зэльвенскай раённай газеты. 18 гадоў вёў Міхаіл Мікалаевіч рэдакцыйны «карабель» упэўненай рукой, аддаваў сваю душэўную цеплыню калегам. Ён сам «выходзіў у людзі» з простай сялянскай сям’і і таму добра разумеў клопаты і сялян, і рабочых, і мнагадзетных маці. На старонках «раёнкі», пад-пісаных М.М.Кузняцовым, сустракаюцца матэрыялы селькараў, супрацоўнікаў, якія ў свой час займалі адказныя пасады ў paённых, абласных і рэспубліканскіх газетах і часопісах. Сярод іх Іосіф Багіна – былы галоўны рэдактар “Гродзенскай праўды», Мікалай Шлык – супрацоўнік гэтай жа газеты, Сяргей Прасняк і Іван Шлык – былыя рэдактары слонімскай і карэліцкай раённых газет – і шмат іншых. Спіс вучняў Міхаіла Мікалаевіча можна працягваць доўга. I ўсе яго добра памятаюць, удзячны за сяброўскую падтрымку і дапамогу ў выбары правільнага шляху. У сваім жыцці Міхаіл Мікалаевіч прытрымліваўся такіх прынцыпаў, як сумленнасць, справядлівасць, імкненне дапамагчы людзям. Плённая праца М.М.Кузняцова на ніве журналістыкі і ў грамадскім жыцці высока адзначана – у пачатку 90-х гадоў яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь». Цікавае жыццё. Цікавая асоба. I мы, старэйшае і малодшае пакаленні журналістаў, вельмі ўдзячны Міхаілу Мікалаевічу за навуку, яго сардэчнасць і прафесіяналізм. Карыстаючыся магчымасцю, шчыра віншуем Міхаіла Мікалаевіча, а таксама ўсіх былых работнікаў газеты з майскімі святамі. Ад усёй душы зычым вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, павагі ад родных і блізкіх вам людзей. Клаўдзія КРЭЧКА.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.