Вспомним всех поимённо…

Нялёгкі шлях да берліна

Надзея Камісарава родам з Калінінскай вобласці. Пасля заканчэння сямігодкі ў 1939 годзе паступіла ў фельчарска-акушэрскі тэхнікум у г.Кліне пад Масквою. Паспела закончыць два курсы, як пачалася вайна. Калі фашысты падышлі да Масквы, пачалася эвакуацыя на Каўказ. 16-гадовая На-дзя суправаджала дзяцей у г.Арджанікідзе. А ў пачатку 1942 года з групай сяброў-камсамольцаў ужо праходзіла абучэнне навыкам вя-дзення бою, пасля чаго ў якасці медсястры была залічана ў 397 стралковы полк. Першае баявое хрышчэнне дзяўчына атрымала пад горадам Нальчыкам. Пад абстрэлам праціўніка выносіла з поля бою параненых, аказвала ім першую дапамогу. Не менш цяжкай і адказнай была праца ў хірургічным палявым перасоўным шпіталі. Там, пад Нальчыкам, Надзея Камісарава атрымала сваю першую баявую ўзнагароду – медаль “За адвагу”. 17-гадовая дзяўчына захапіла ў палон нямецкага афіцэра з каштоўнымі дакументамі. Сваю другую ўзнагароду – ордэн Чырвонай Зоркі – медсястра Камісарава атрымала за баявыя заслугі пры фарсіраванні Керчанскага праліву ў Крыме. Дастойна прайшла дарогамі вайны і распісалася на адной з калон рэйхстага ў Берліне. Сем баявых узнагарод з гонарам прымацоўвала На-дзея Мікалаеўна на лацкан пінжака ў святочныя дні. Пасля вайны, да 1947 года, старшына медыцынскай службы Камісарава служыла ў лагеры ваеннапалонных у г. Рыга, потым была накіравана ў Манголію. Пазней пера-ехала ў Беларусь: у Воранаве працавала медсястрой у хірургічным аддзяленні, на Зэльвеншчыне – спачатку ў пянюгскай бальніцы, пазней –  мештавіцкім доме-інтэрнаце. Нават пасля выхаду на пенсію працягвала працаваць каля 15 гадоў. Шмат сіл і часу аддавала грамадскай рабоце, патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Адважны разведчык

Мікалай АФАНАСЬЕЎ нарадзіўся на Браншчыне, закончыў педвучылішча і ў кастрычніку 1940 года быў прызваны ў армію. Служыў у асобным сапёрным батальёне на Украіне, дзе і сустрэў вайну. Будучы на граніцы ў раёне горада Сокам Львоўскай вобласці, давялося Мікалаю Васільевічу чуць і бачыць першыя разрывы нямецкіх снарадаў.  У жніўні і верасні 1944 года ў складзе 239 асобнага сапёрнага батальёна абараняў Кіеў. Афанасьеў удзельнічаў у баях у Смаленскай вобласці ў складзе 330 Тульскай стралковай дывізіі, якая вяла баі і вызваляла ўсходнія вобласці Беларусі. Пасля лячэння ў шпіталі служыў тэлефаністам, затым – разведчыкам артбатарэі ў складзе II Беларускага фронту, войскі якога 25 чэрвеня 1944 года, як і іншых франтоў, пачалі ажыццяўляць аперацыю “Баграціён”. “Раніцай 28 чэрвеня, – успамінаў у мірныя дні Афанасьеў, – мы фарсіравалі Днепр па пабудаванай сапёрамі пераправе ў некалькіх кіламетрах ад Магілёва. На машынах з гарматамі мы ўварваліся на ўскраіну горада. Разлікі развярнулі пушкі, а мы, тэлефаністы і разведчыкі, накіраваліся ў цэнтр горада для карэкціроўкі агню сваёй батарэі. Да вечара 28 чэрвеня горад быў поўнасцю вызвалены. Далей часць рухалася паўночней Баранавіч – на Ліду, Гродна”. У студзені 1945 года Афанасьеў удзельнічаў у прарыве абароны немцаў на Нараўскім плацдарме. Дывізія, у якой служыў, была перададзена ў склад III Беларускага фронту, які ажыццяўляў баявыя дзеянні ва Усходняй Прусіі. Пры выкананні аднаго з заданняў,  недалёка ад Кёнігсберга, разлік упраўлення батарэі ў складзе яе камандзіра, Афанасьева, яшчэ аднаго разведчыка і радыста быў выведзены са строю варожым снарадам. Пасля чаго Мікалай Васільевіч трапіў у шпіталь. У сярэдзіне чэрвеня 1945 года быў камісаваны па раненні. За мужнасць і адвагу М.В.Афанасьеў узнагаро-джаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу» і іншымі. У 1951 годзе пераехаў на Зэльвеншчыну і да 1990 года працаваў настаўнікам геаграфіі ў Славаціцкай СШ.    
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.