У Крамяніцкім касцёле распачаліся ўрачыстасці, прымеркаваныя да 400-гадовага юбілею парафіі Божага Цела
У суботу парафія Божага Цела адзначае 400-гадовы юбілей.
З гэтай нагоды ў касцёле святога Юрыя вёскі Крамяніца асабліва мнагалюдна.
Тры апошнія дні тут праходзяць спецыяльныя набажэнствы, у час якіх вернікі духоўна рыхтуюцца да ўрачыстасці. А дапамагаў ім у гэтым сваімі прамовамі ксёндз-канонік Андрэй Роўба.
У парафіі Божага Цела вельмі цікавая і прыгожая гісторыя, якую вернікі шануюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне. Яскравым сведчаннем гэтага стала рэканструкцыя падзей 400-гадоўвай даўнасці, калі на крамяніцкай зямлі пасяліліся Мікалай і Барбара Вольскія, якія і сталі роданальнікамі ўзнікнення каталіцкай веры ў гэтай мясцовасці.
Тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае прыхаджанамі пад кіраўніцтвам сястры Дароты, уразіла ўсіх прысутных у гэты дзень у святыні. На імправізаванай сцэне, арганізаванай перад галоўным алтаром касцёла, адна за адной разгортваліся самыя важныя падзеі з жыцця парафіі: першы візіт у Крамяніцу ксяндзоў-канонікаў, заснаванне тут шпіталю, катэхетычнай школы для юных прыхаджан і многае іншае.
Па-сапраўднаму выглядалі сцэны з паўсядзённага жыцця нашых продкаў. Дакладна перадаць атмасферу той далёкай эпохі ўдалося з дапамогай касцюмаў, стылізаваных пад XVII стагоддзе.
Удалае выступленне прыхаджан суправаджалася ўзнёслым спевам хору, літаратурна-музычнай кампазіцыяй на мілагучнай беларускай мове з элементамі народных танцаў. Сапраўдны народны тэатр, падумалася падчас фінальнага выхаду артыстаў.
На тэрыторыі касцёла з нагоды юбілею устаноўлена фігура аднаго са святых пакравецеляў парафіі, якая будзе нагадваць прыхаджанам пра знакавую падзею.
Выходзячы са святыні, падслухала размову групы пажылых жанчын, якія дзяліліся ўражаннямі і з гонарам адзначалі сваё непасрэднае дачыненне да падрыхтоўкі сённяшняй урачыстасці.
Пакуль будуць жыць сярод нас такія нераўнадушныя людзі, будзе існаваць наша духоўная спадчына і нацыянальная гісторыя.
Вчера святую Имшу возглавил бискур Юзеф Станевский. По этому поводу в храме собрались сотни верующих из окрестных деревень. Храм не мог вместить всех желающих, поэтому Богослужение проходило на улице.
Затаив дыхание люди слушали слова бискупа, которые проникали в сердца. Он говорил искренне, не скрывая своей радости от того, что присутствует на таком торжестве.



Тэрэза КАВАЛЕВІЧ.