Пра веліч кірмашу сведчаць экспанаты
Знакавай падзеяй для нашага пасёлка стала адкрыццё музейнага пакою “Ганненскі кірмаш”. Менавіта тут сабраны экспанаты, якія сведчаць пра гісторыю самай яркай падзеі Зэльвеншчыны.
– Безумоўна, гэта мерапрыемства заслугоўвае таго, каб ведалі пра яго не толькі ў нашай мясцовасці,– адзначае загадчык аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі Валянціна Масюк. – Таму памяць пра славуты Ганненскі кірмаш вырашылі захаваць у спадчыну для нашчадкаў у музейным пакоі.
Стварэнню музея папярэднічала працяглая карпатлівая работа па накапленні матэрыялу за гісторыю правядзення кірмашу. Збіраць экспанаты, фотаздымкі з дапамогай архіваў і ўдзельнікаў свята першымі пачалі супрацоўнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Паступова да гэтай справы пачалі далучацца мясцовыя жыхары, іншыя неабыякавыя людзі.
26 жніўня 2016 года пакой расчыніў свае дзверы. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай вертыкалі, удзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі, якая па традыцыі ладзілася ў рамках кірмашу. Пасля пераразання чырвонай стужкі, прывітальных слоў экскурсавод запрасіла першых наведвальнікаў на экскурсію.
Пройдземся па музейным пакоі і мы, каб акунуцца ў мінулае. Аповед экскурсавод звычайна пачынае з герба шляхецкага роду Сапегаў, які па-клаў пачатак арганізацыі таргоў у Зэльве.
Аб гадлёвых сувязях таго часу сведчыць адпаведная карта-схема. Для эканамічнага развіцця гарадоў і мястэчак вялікае значэнне мелі дарогі. Зэльва ў гэтых адносінах мела зручнае становішча. Яна размяшчалася на скрыжаванні гандлёвых шляхоў з Беларусі ў Польшчу і з Прыбалтыкі ва Украіну. Патрапіць у наша мястэчка лічылі за гонар шматлікія замежныя купцы.
Па змешчанай схеме планіроўкі Зэльвы можна даведацца, што населены пункт уяўляў сабой у 1832 го-дзе. Аказваецца, у цэнтры размяшчаўся гасцінны двор, дзе знаходзілася каля 200 крам, пакрытых чарапіцай, дзве лядоўні для захоўвання прадуктаў. Сапегі пабудавалі некалькі соцень каменных лавак, аднак іх заўсёды не хапала для гандляроў.
У музейным пакоі прадстаўлена тагачаснае ўбранне для жанчыны і мужчыны са знатнага шляхецкага роду. Глядзіш на адзенне – і ўяўляеш сябе знатным вяльможай або паненкай. Па словах Валянціны Масюк, наведваючы пакой, школьнікі асаб-ліва ахвотна прымяраюць мехавыя галаўныя ўборы.
На экспазіцыі – прадметы для асабістага абіходу. Ёсць шкатулка з упрыгажэннямі для жанчын, дзе можна знайсці каралі, пярсцёнкі, брошкі. Цікавы факт, што сярод гэтых рэчаў захаваўся нават пярсцёнак, які належаў прадстаўніцы роду Сапегаў.
Далей знаёмімся з таварамі, якія карысталіся асаблівым попытам сярод пакупнікоў. Гэта футра, тканіна, хусткі, дываны, посуд з крышталя, жалеза, шкло.
Прыцягвае ўвагу наведвальнікаў выстава-калекцыя сувенірных фігур коней, вырабленых з гліны, керамікі, пластмасы, саломкі, нітак і інш. Тут жа сабрана конская збруя. Вядома, што галоўным прадметам гандлю на зэльвенскім кірмашы былі коні, якіх прыганялі з розных месцаў. Табун знакамітых жарабцоў англійскай, турэцкай, дацкай, неапалітанскай парод уладальніка Зэльвы канцлера Вялікага княства Літоўскага Аляксандра
Сапегі займаў першае месца як па колькасці (да тысячы коней), так і па сваёй вартасці.
Паступова экскурсія з гісторыі пераходзіць у сучаснасць. У музейным пакоі змешчаны сімвал кірмашу, выкананы ў тэхніцы разьбы па дрэве, створаны майстрамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. На сценах прадстаўлены фотаздымкі, якія адлюстроўваюць самыя запамінальныя імгненні мерапрыемства пачынаючы з 2001 года. Менавіта тады ў Зэльвенскім раёне вырашылі, што ўнікальнае свята з яго магутнымі гістарычнымі каранямі павінна стаць візітнай карткай Зэльвеншчыны.
Побач – рэкламныя слупы. На адным – першая праграма кірмашу. Уявіце сабе, якая была праведзена праца, каб на тканіне выдрукаваць інфармацыйны тэкст! На другім слупе – афішы артыстаў і калектываў, якія за 9 гадоў прымалі ўдзел у Ганненскім кірмашы.
Кожная вітрына змяшчае праграму свята, афішу, запрашэнне, інфармацыйныя буклеты з адлюстраваннем матэрыялу па кожным годзе кірмашу, мерапрыемствы па яго падрыхтоўцы і правядзенні…
У музейным пакоі можна таксама знайсці вялікую колькасць суве-нірнай прадукцыі, якая была выраблена для рэалізацыі на кірмашы. Шмат падарункаў пакінулі наведвальнікі экспазіцыі ў знак удзячнасці за змястоўную і пазнавальную экскурсію.
За год дзейнасці музейнага пакою яго наведалі каля тысячы чалавек. Аб уражаннях экскурсантаў можна меркаваць па водгуках, змешчаных у адпаведнай кнізе. Усе наведвальнікі дзякуюць за магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй кірмашу, жадаюць музею прырастаць новымі экспанатамі.
Наталля МАЦЮК.
Запісы ў кнізе водгукаў Кірмаш – брэнд Зэльвы. Жадаю, каб ён са з’явы рэгіянальнай ператварыўся ў феномен агульнанацыянальны! Падзяка, поспехаў і натхнення людзям, якія яго арганізуюць. Брава Зэльве кірмашовай! Святлана Марозава, загадчык кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ, прафесар. *** Ганненскі кірмаш у Зэльве – гэта мост, які яднае слаўнае мінулае і адпаведна сённяшняе нашай Радзімы. Жадаю шчыра далейшага росквіту! Пісьменнік Уладзімір Мазго. *** Вялікі дзякуй ад сяброў з Латвіі, г.Даўгаўпілса! Усё цудоўна! Цэнтр беларускай культуры г.Даўгаўпілса, ансамбль “Пралескі”. *** От имени участников встречи выражаем огромную благодарность за гостеприимство! Желаем вам творческих успехов, новых и интересных проектов. Ваша работа бесспорно важна и перспективна. Участники выездного практического занятия, состоящие в перспективном резерве кадров Гродненского облисполкома. Ганненскі кірмаш – свята, якое захавалася, адрадзілася і будзе далей доўга радаваць жыхароў і гасцей Зэльвы. Вялікі дзякуй арганізатарам за захаванне традыцый, цікавыя мерапрыемствы, фестывалю – новых цікавых знаходак у будучым. Алена Клімовіч і Ірына Дземянчук, г.Гродна. *** Большое спасибо за прекрасный праздник! Всё замечательно организовано. Мы надолго запомним этот праздник. Гости из Санкт-Петербурга. *** Большое спасибо за содержательную экскурсию. Было интересно окунуться в атмосферу истории Анненской ярмарки. Желаем вам плодотворной работы по пополнению музея новыми экспонатами. Учащиеся 5-х классов СШ №3. *** З падзякай за цудоўнае прыняцце нас у вашым прыгожым пасёлку, якім з’яўляецца Зэльва, і надзеяй на далейшую плённую працу. Дырэктар гміннага цэнтра культуры ў Крамску Пшэмыслаў Дамагальскі.