На базе Цяглевіцкага дз/с-СШ працуе рэсурсны цэнтр па экалогіі “Зялёная школа”
372
З верасня 2015 года на базе Цяглевіцкага дз/с-СШ працуе рэсурсны цэнтр па экалогіі “Зялёная школа”, які займаецца пазнавальнай, праектнай і навукова-даследчай дзейнасцю.
Для вывучэння відавой разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету стварылі і размясцілі на прышкольнай тэрыторыі “дзікі луг”, штучныя гняздоўі, домікі для насякомых, клумбу для матылькоў.
Рэалізацыі творчых здольнасцей навучэнцаў садзейнічае ўдзел у экалагічных праектах і конкурсах. На працягу мінулага навучальнага года члены школьнага лясніцтва займаліся ў рэспубліканскай школе юных лесаводаў, а ў чэрвені адпрацоўвалі практычныя навыкі ў складзе экалагічнага атрада. На абласным злёце юных лесаводаў занялі ІІ месца.
Жаданне ствараць жывую прыгажосць сваімі рукамі, быць бліжэй да прыроды падштурхнула навучэнцаў да ўдзелу ў праекце “Зялёны аазіс”. Як вынік – І месца ў раённым конкурсе. Зараз хол другога паверха навучальнай установы прываблівае і дзяцей, і дарослых, станоўча ўплывае на настрой, прыносіць эстэтычную асалоду.
Вельмі адказна аднесліся навучэнцы 8 – 10 класаў да ўдзелу ў праекце “Зялёны ключ”. Дзяўчынкі дасканала вывучалі магчымасці спалучэння на прышкольнай тэрыторыі лекавых траў і дрэў. Іх работа была высока ацэнена: І месца ў раёне і ІІІ – у вобласці.
Маем права спадзявацца, што набытыя веды і практычныя навыкі, атрыманыя ў школе, дапамогуць нашым дзецям у жыцці.
Валянціна Захарка, кіраўнік рэсурснага цэнтра “Зяленая школа”.