Сегодня католические верующие отмечают День памяти предков
Сёння хрысціяне памінаюць прашчураў.
Каталіцкія вернікі адзначаюць Дзень памяці продкаў – Дзяды. Гэта час роздуму і ўспаміну аб тых, каго ўжо няма ў жывых побач з намі. Яшчэ адна магчымасць задумацца аб вечнасці.
Традыцыя ўшанавання памерлых дайшла да нас яшчэ з дахрысцiянскага перыяду. Людзі верылі, што на Дзяды душы продкаў апускаюцца на зямлю, каб даведацца, як жывуць iх на-шчадкі. Адным з абавязковых атрыбутаў гэтага дня з’яўлялася вячэра ў гонар продкаў. Члены сям’і ўспаміналі дзядоў і клікалі іх да сябе дадому, каб пачаставаць, падзякаваць за дапамогу і заступніцтва.
Згодна з хрысціянскім звычаем, вернікі прыходзяць у святыні, каб памаліцца за сваіх родных. Падчас богаслужэння зачытваюцца імёны памерлых, спяваюцца псалмы за супакой іх душ.
Годны знак успаміну продкаў – пастаўленыя свечкі і знічы, прынесеныя на могілкі кветкі. Але перш за ўсё – малітва, напоўненая просьбамі, каб свяціла ім вечнае святло. Дарэчы, актава ўспаміну памерлых працягнецца да 8 лістапада.
–У гэтыя дні абуджаецца не толькі наша памяць, але і аб’ядноўваецца род, – сцвярджае ксёндз касцёла Святой Тройцы г.п.Зэльва Яцэк Маркель. – Сем’і збіраюцца разам, каб наведаць месцы пахавання родзічаў. Гэта нагода расказаць дзецям і ўнукам, якімі былі іх дзяды і прадзеды, чым займаліся, як склаўся іх лёс.
Наталля МАЦЮК.