Акция «Мы – граждане Беларуси»

4058

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 20 школьнікаў Зэльвы атрымалі пашпарты. Дакументы былі ўручаны ў рамках патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”.
– На сённяшні дзень пашпарт з’яўляецца галоўным юрыдычным дакументам, які пацвярджае асобу, яе статус, – падкрэслівае вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Лілія Савосік. – Таму невыпадкова, што па-са-праўднаму дарослым чалавек адчувае сябе тады, калі атрымлівае яго. А калі прымае дакумент яшчэ і ва ўрачыстай абстаноўцы, то гэта ганарова ўдвая.
Звяртаючыся да моладзі, старшыня суда Зэльвенскага раёна Наталля Сцяпанава нагадала падлеткам аб ролі Канстытуцыі ў жыцці сучаснага грамадства.
Першы сакратар раённага камітэта БРСМ Юлія Рукан уручыла школьнікам маляўнічыя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, у якім выкладзены артыкулы Канстытуцыі, інфармацыя аб асноўных заканадаўчых актах і іншыя пазнавальныя матэрыялы.
Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.