Актыўны старт

3074 23 ліпеня стартаваў адзін з самых адказных этапаў выбарчай кампаніі – збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Згодна з заканадаўствам, для таго, каб кандыдат быў зарэгістраваны, ініцыятыўным групам неабходна сабраць не менш чым па 100 тысяч подпісаў. Усяго Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 8 ініцыятыўных груп. Падтрымаць вылучэнне таго ці іншага кандыдата на пасаду Прэзідэнта могуць тыя грама-дзяне Беларусі, каму ўжо споўнілася 18 гадоў. Пры гэтым кожны чалавек мае права падпісацца ў падтрымку некалькіх патэнцыяльных кандыдатаў. Але толькі адзін раз за аднаго прэтэндэнта. Збіраць подпісы маюць права толькі члены ініцыятыўных груп. У тым ліку ў час пікетаў. Пры сабе яны павінны мець пасведчанне, выдадзенае Цэнтральнай выбарчай камісіяй, і дакумент, які пацвярджае асобу. Дазвол на правядзенне пікетаў не патрэбен у выпадку, калі яны арганізаваны ў месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Гэты этап прэзідэнцкай кампаніі працягнецца да 21 жніўня. З 6 па 15 верасня пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў. 3073
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.