Актывісты БРСМ арганізавалі пікет у падтрымку патэнцыяльнага кандыдата ў дэпутаты

IMG_5749

У Зэльве аб працэсе вылучэння кандыдатаў у дэпутаты нагадваюць пікеты ініцыятыўных груп.

Адзін з іх у падтрымку Алы Сопікавай – патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – учора правялі актывісты раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Месца выбралі ажыўленае – ля цэнтральнага рынка.

Прахожыя з цікаўнасцю падыходзілі да стэнда с інфармацыяй аб Але Сопікавай. Спынілі свой погляд на яе партрэце і Алена і Віталій Мурыны. Сямейную пару кандыдатура Алы Мікалаеўны цалкам задавальняе – і вось чарговы аўтограф адправіўся ў падпісны ліст. З іх узялі прыклад і другія зэльвенцы.

Па словах першага сакратара РК ГА “БРСМ” Іны Шаўцовай, актывісты моладзевага аб’яднання і ў далейшым маюць намер працягнуць збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдата Сопікавай.

 

IMG_5761

IMG_5730

Ірына МІКЛАШЭВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.