Акупацыйны рэжым
Да 1 ліпеня 1941 года ўся Зэльвеншчына была акупіравана ворагам.
Немцы пачалі ўстанаўліваць свой «мірны» парадак. Каб замаскіраваць грабежніцкую палітыку, яны стварылі ўправы, на чале якіх стаялі назначаныя гітлераўцамі бургамістры. У вёсках выбіраліся старасты, ці солтысы, часцей за ўсё з заможных сем’яў. Калі жадаючых быць старастай не знаходзілася (такіх выпадкаў было шмат), на гэту пасаду назначалі мясцовых жыхароў па чарзе.
У раёне немцы ўстанавілі ваенна-паліцэйскія гарнізоны. Так, толькі ў Зэльве каля 150 немцаў ахоўвалі чыгунку. Тут жа размясцілася нямецкая жандармерыя і гебітскамісар, пад кіраўніцтвам якіх учыняліся зверствы над мірным насельніцтвам. Быў уве-дзены каменданцкі час, забаранялася парушаць нямецкія законы. У сельскай мясцовасці ха-
джэнне дазвалялася з 4 гадзін раніцы да 21 гадзіны вечара (вясной і летам). Забаранялася перамяшчэнне з аднаго населенага пункта ў другі без дазволу солтысаў ці бургамістраў. Нельга было збірацца ў групы, спраўляць хрэсьбіны ці вяселлі без дазволу ўлад.
3 восені 1941 г. рабункі і расстрэлы набылі масавы характар. Пад выглядам актывістаў знішчалі ўсіх, хто не выклікаў даверу. Толькі з лета 1941 г. да вясны 1942 г. на Зэльвеншчыне гітлераўцы расстралялі і закатавалі каля 550 чалавек. 3 вясны 1942 г. пачаўся масавы вываз моладзі ў Германію на прымусовую працу. Усяго было вывезена больш за дзве тысячы чалавек.
Акупанты ўвялі жорсткі рэжым паднявольнай працы. Заработная плата была мізэрная, працягласць рабочага дня складала 12 гадзін. Немцы раздавалі землі былым памешчыкам і сваім памагатым, прымушалі апрацоў-ваць палі, каб потым забраць большую частку ўраджаю.
Сельскае насельніцтва абкладалася непасільнымі падаткамі. Так, дазвалялася пакінуць з новага ўраджаю па 6 кг зерня на аднаго чалавека ў месяц. Норма здачы малака – 450 л у год з каровы, 3 штукі яек у нядзелю з курыцы. Сяляне не мелі права прадаваць ці рэзаць жывёлу без дазволу нямецкіх улад. Акрамя таго, яны павінны былі здаваць бульбу, льняное ці канаплянае семя, сена, салому, воўну, мёд.
Часта сяляне адмаўляліся плаціць падаткі і пастаўляць немцам прадукты, за што атрымлівалі вялікія штрафы.
Рабочыя ўкрывалі абсталяванне, не з’яўляліся на працу. Так, адзін з першых трактарыстаў Зэльвеншчыны С. I. Яноўскі з в. Сынкавічы з сябрамі закапалі ў лесе трактар, каб ён не дастаў- ся фашыстам. Патрыёты выкрадалі і псавалі гатовую прадукцыю на дзеючых прадпрыемствах, спраўныя механізмы.
Сельскагаспадарчая прадукцыя, якую здавалі акупантам, часта аказвалася нізкай якасці ці непрыгоднай для ўжывання.
Нямецкія ўлады спрабавалі ўвесці абавязковае навучанне дзяцей. Карыстацца ж даваеннымі падручнікамі і праграмамі забаранялася. Насельніцтва аб’явіла байкот такім школам. У шэрагу выпадкаў сяляне тайна арганізоўвалі навучанне сваіх дзяцей па ранейшых падручніках.
Людзі жылі замкнёна, у пастаянным страху за сваё жыццё і лёс родных. Вёскі здаваліся мёрт-вымі, асабліва ў доўгія асеннія і зімовыя вечары – людзі не запальвалі святло, баючыся парушыць загад акупацыйных улад, не выходзілі ў лес, за ваколіцу вёскі. I хаця гітлераўская прапаганда «трубіла» аб хуткім па-дзенні Масквы, многія гэтаму не верылі.
3 першага дня акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі праводзілі палітыку генацыду. 3 усялякай прычыны і без яе ўчынялі масавыя расстрэлы, расправы над мірнымі жыхарамі, палілі вёскі, хутары разам з людзьмі.
За дапамогу партызанам фашысты чатыры разы праводзілі супраць жыхароў в. Вострава карныя аперацыі. 19 жніўня 1942 г. яны арыштавалі і павялі на Дзярэчын 30 маладых мужчын. Па дарозе арыштаваныя напалі на канваіраў, а самі кінуліся ў кусты. Ад расправы такім чынам уратавалася 9 чалавек. Астатніх немцы расстралялі ў Дзярэчыне.
У снежні 1942 г. фашысты правялі новую карную аперацыю, у выніку якой былі расстраляны 85 чалавек.
14 жніўня 1943 г., роўна праз год пасля першай карнай аперацыі, у дзень рэлігійнага свята Макавей, зноў былі расстраляны 40 вастраўчан. Гэты дзень у трагічным лёсе жыхароў вёскі і сён- ня ўспамінаецца як самая жудасная яго старонка.
У 1943 г. фашысты спалілі хутар Франкова. У тым жа годзе ворагі акружылі вёску Дзешкавічы, сагналі ўсіх мужчын, якія знаходзіліся дома, і пагналі ў слонімскую турму, а адтуль – у Германію.
У ліпені 1942 г. карнікі сагналі ў в. Дзярэчын яўрэяў з усіх навакольных вёсак і стварылі гета. Праз некаторы час яны расстралялі каля 2700 чалавек, а астатніх вывезлі і знішчылі ў іншых месцах.
Летам 1943 г. жыхароў яў- рэйскай нацыянальнасці фашысты сагналі на чыгуначны вакзал і двума саставамі адправілі ў польскі горад Малкіне, дзе праз некаторы час усе яны былі знішчаны. Хворыя і старыя людзі перад адпраўкай былі расстра- ляны ў Зэльве.
Жыхар г. п. Зэльва У. Сячэйка, сведка тых падзей, успамінаў: «Частку яўрэйскага насельніц-тва накіроўвалі на чыгуначны вакзал, патрабуючы ўзяць з сабой самыя каштоўныя рэчы, якія пры ўваходзе ў вагоны фашысты забіралі. Хворых ці не жадаючых пакідаць абжытыя месцы гналі ў двор хаты, якая знаходзілася па цяперашняй вуліцы
17 Верасня, і расстрэльвалі…».
12 снежня 1942 г. нямецкае камандаванне вырашыла знішчыць і жыхароў в. Галынка за дапамогу і сувязь з партызанамі. У выніку карнай аперацыі былі забіты 386 мірных жыхароў. Гэта адна з самых жудасных трагедый на Зэльвеншчыне ў час ваеннага ліхалецця.
Усяго ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Зэльвенскім раёне было забіта 6049 грамадзян.
З кнігі “Памяць.
Зэльвенскі раён”.