Беларусь — это мы!
3 ліпеня Зэльвеншчына, як і ўся краіна, урачыста адзначыла Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці жыхары і госці пасёлка сустракалі з добрым настроем.Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці краіны, распачаўся на цэнтральнай плошчы пасёлка. Раздзяліць святочныя імгненні сюды прыйшлі прадстаўнікі ўлады, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, перадавікі вытворчасці, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, падрастаючае пакаленне.
Са шчырымі словамі віншаванняў з Днём Незалежнасці звярнуўся да зэльвенцаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс. Кіраўнік раёна адзначыў, што 3 ліпеня – не толькі галоўнае свята краіны. У гэты дзень мы з вялікай удзячнасцю ўспамінаем усіх, хто не пашкадаваў свайго жыцця ў імя Вялікай Перамогі, хто неймавернымі намаганнямі заваяваў для нас свабоду, незалежнасць, магчымасць жыць у мірнай спакойнай краіне.
Мы таксама аддаём даніну павагі гераізму і мужнасці мільёнам беларусаў, хто паднімаў разбураныя гарады і вёскі, аднаўляў народную гаспадарку ў пасляваенны час. Сярод іх нашы землякі Пётр Заморскі, Сяргей Захарка, Васілій Казлоў, Уладзімір Кашуткін, Міхаіл Кузняцоў, Пётр Скіба, Іван Жук, Мікалай Генюш, Мікалай Урбановіч, Яўгенія Федасевіч і многія іншыя.
У чарговы раз былі выказаны словы ўдзячнасці нашым слаўным землякам, якія сёння надзейна стаяць на варце беларускага суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці. У воінскіх часцях краіны добрасумленна нясуць службу Алег Леўчык, Сяргей Навумчык, Сяргей Кукла, Дзмітрый Харытончык, Павел Семяновіч, Дзяніс Сасноўскі і іншыя.
Старшыня райвыканкама пажадаў усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, аптымізму, поспехаў у працоўнай і творчай дзейнасці дзеля росквіту Зэльвеншчыны і Беларусі.
Адзін з традыцыйных і ўрачыстых момантаў мерапрыемства – ушаноў-ванне лепшых працаўнікоў раёна. Узнагароды атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў, устаноў адукацыі, аховы здароўя і культуры за дасягненне імі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці па выніках 2012 года, а таксама перадавікі вытворчасці – тыя, хто сваёй дастойнай працай заслужыў пачэснае права быць занесеным на раённую Дош-ку гонару. Узнагароджванне правёў старшыня райвыканкама Ян Пальчыс.
Пасля мітынгу і ўскладання кветак да помніка загінулым воінам і партызанам святочныя калоны пад гукі духавога аркестра накіраваліся на стадыён “Колас” і летнюю эстраду, дзе прадоўжыліся мерапрыемствы. Асаблівае задавальненне атрымалі зэльвенцы ад выступлення мала-дзёжнай групы “Федэрацыя”. Вячэрнюю культурную праграму адкрыў эстрадны канцэрт лепшых выканаўцаў Зэльвеншчыны. На стадыёне “Колас” адбылася летняя спартакіяда сярод прадпрыемстваў і арганізацый пасёлка і сельсаветаў. Заключным акордам свята стала дыскатэка.