Белые рулоны на зеленом поле

Белые рулоны на зеленом поле

Нарыхтоўка  кармоў у СВК “Галынка” вядзецца па чарзе  на трох вытворчых участках.  Лепшыя травы другога ўкосу выраслі  на другім участку, дзе цяпер і ідуць работы. 

Ноччу ўся корманарыхтоўчая тэхніка знаходзіцца на машын-ным двары “Вострава”. Рані-цай вадзіцелі Ігар Русак і Леа-нід Рыбак на аўтамабілях “УАЗ” прывозяць сюды лю-дзей. Вадзіцелі і механізатары запраўляюць аўтамабілі і трактары, атрымліваюць пуцявыя лісты і – у дарогу.

Белые рулоны на зеленом поле

 

 

Разам з галоўным аграномам Мікалаем Бяляўскім наведваем сенажаці. Можна толькі парадавацца, як зладжана тут працуюць удзельнікі корманарыхтоўчага канвеера. Умела і якасна вядуць касавіцу траў механізатары Міхаіл Рахунок, Сяргей Якубоўскі, Вячаслаў Жабанос і Міхаіл Шкнай. Каб хутчэй падрыхтаваць зялё-ную масу да перапрацоўкі, іх калегі  Віктар Якубеня, Павел Сямашка і Мікалай Карпук працуюць з граблямі-валкавальнікамі. Во-пытныя механізатары Уладзімір Шмат на корманарыхтоўчым камбайне “Ягуар-870” і Іван Гарбар на “КВК-800” падбіраюць, змяльчаюць валкі і грузяць іх на тэхніку транспартнага звяна. Каб захаваць увесь комплекс тэхналагічнага працэсу прыгатавання кармоў і хутчэй запоўніць сянажныя ямы, зялёную масу трамбуюць кругласутачна. Гэтым займаюцца  механізатары  Барыс Буцько і Уладзімір Качук. 

– Сёлета плануем нарыхтаваць 925 т сена і 18478 т сенажу, – адзначае Мікалай Бяляўскі. – Гэта дазволіць забяспечыць пагалоўе кармамі ў поўнай меры. Ужо нарыхтавалі 1300 т сена (141%) і 8738 т сенажу (47%).  На фермах  запоўнены 8 сянажных траншэй. 

Белые рулоны на зеленом поле

 

У мінулым годзе гаспадарка  набыла новы прэс-падборшчык “Тарнада”, які даверылі вопытнаму механізатару Леаніду Кісламу. У параўнанні з крыху старэйшымі прэсамі “ПРМ-750” і “ПФ-750”, з якімі на прасаванні сена і сенажу працуюць Сяргей Фёдараў і Іван Булак, новы агрэгат фарміруе больш шчыльныя рулоны. Іх Сяргей Карэнка на трактары з абмотчыкам упакоўвае ў спецыяльную палімерную плёнку. Яна вызначаецца вялікай эластычнасцю і ўстойлівасцю да механічных пашкоджванняў, а белы колер менш прыцягвае сонечныя промні, у выні-ку чаго сянаж не пераграецца. Па словах Мікалая Бяляўскага, страты спажыўных рэчываў пры такім захоўванні значна меншыя, чым пры традыцыйным спосабе нарыхтоўкі.  

Асаблівая ўвага пры правя-дзенні работ удзяляецца захаванню патрабаванняў тэхнікі бяспекі. Кіраўніцтва кааператыва своечасова паклапацілася аб забеспячэнні работнікаў спецвоп-раткай, медыцынскімі аптэчкамі і іншым абсталяваннем. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.