Будет и продукция, и доходы
У напружаным рытме працягваецца ўборка прапашных культур у СВК “Сынкавічы”, якія займаюць плошчу каля 2000 га.
Значны прыбытак сельгаскааператыву даюць цукровыя буракі. Рэнтабельнасць ад іх вырошчвання ў мінулым го-дзе склала 17,4 працэнта. Сёлета “салодкія карані” займаюць самую вялікую плошчу ў раёне – 392 га. Убіраць гэтую культуру пачалі яшчэ ў пачатку верасня, а вось масава – некалькі дзён таму. У гаспадарцы для гэтага ёсць 2 буракаўборачныя камбайны “KLEINE”, на якіх працуюць механізатары Сяргей Скіруха і Сяргей Варабей. Дзякуючы ім, цукровыя буракі пры ўра-джайнасці 402 ц/га (другі паказчык у раёне пасля філіяла “Князева”) ужо ўбраны з 188 га. У складзе транспартнага звяна – вадзіцелі гаспадаркі і прыкамандзіраваныя з сельгасхіміі. На буракапрыёмны пункт ужо вывезена больш за 5 тысяч тон прадукцыі, па-грузкай якой займаюцца машыністы Уладзімір Бычкоў і Мікалай Лях.
Прадукцыя жывёлагадоўлі ў значнай ступені залежыць ад нарыхтоўкі кармоў. Сельгаскааператыў займае першыя месцы як па валавым, так і сярэднясутачным надоі малака. У дзень тут атрымліваюць яго па 15,2 кг ад каровы. Продаж дзяржаве ў параўнанні з мінулым годам павялічыўся на 114,3%. Па стане на 8 кастрычніка на ўмоўную галаву жывёлы тут нарыхтавана па 23,4 ц кармавых адзінак, што на 5,7 больш, чым летась. Толькі з кукурузы ў сіласныя траншэі закладзена 27900 т зялёнай масы, ці 76 % да задання. Радуе “каралева палёў” тугімі пачаткамі малочнай спеласці.
– Сеялі ў красавіку-маі, – расказвае галоўны аграном Аляксандр Парфенчык. – Прымянялі сарты нямецкай селекцыі “рональдинио”, “рикардинои” і “амбразини”. Тэхналогія вырошчвання захавана: у дастатковай колькасці ўнесены арганічныя і мінеральныя ўгнаенні, своечасова праве-дзена хімпраполка.
Прыемна глядзець на пасевы, вышыня якіх месцамі дасягае трох метраў. На сілас і зялёны корм кукурузу ўбіраюць механізатары Алег Цярэнцьеў, Сяргей Калодка і Іван Мякеня.
На палетках, прызначаных для ўборкі кукурузы на зерне, на камбайне “Лексіён-580” працуе Валянцін Парфенчык. Пры ўраджайнасці 101 ц/га бункер запаўняецца хутка. Вадзіцелі Уладзімір Дзянішчык і Уладзі-мір Родзька толькі паспяваюць адвозіць намалочанае зерне на збожжасушыльны комплекс. “Стол” для буйной рагатай жывёлы, як і ў мінулыя гады, будзе багатым. Значыць будуць і мяса-малочная прадукцыя, і даходы.