Буракапрыёмны трымае марку

1479 Зэльвенскі буракапрыёмны пункт заняў першае месца ў рэспубліцы сярод прадпрыемстваў канцэрна “Белхарчпрам” за забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі месц за-хоўвання цукровых буракоў, пагрузачна-разгрузачнай тэхнікі, вагавай гаспадаркі, сыравінных лабараторый да сезона нарыхтоўкі цукровых буракоў ураджаю 2014 года. 1482 – Такая ўзнагарода ў нас ужо трэцяя па ліку, – не без гонару адзначае начальнік прадпрыемства Васілій Сачок. – Дзеля агульнага поспеху стараемся. Мяркуйце самі: загадзя адрамантаваныя і пастаўленыя на лінейку гатоўнасці буртаўкладачныя машыны на працягу ўсяго перыяду нарыхтоўкі ніколі не прастойвалі. А гэта значыць, што забяспечваўся бесперабойны працэс разгрузкі тэхнікі. Адрэгуляваная аўтаматызаваная сістэма кантролю дазволіла хутка і якасна праводзіць аналіз прывезенай прадукцыі. Не апошняя справа і добраўпарадкаванне тэрыторыі: бетанаваныя пляцоўкі, пафарбаванае абсталяванне, кветкавыя кампазіцыі – усё гэта стварае настрой на добрую працу. Дарэчы, кветкі ў нас цвітуць з ранняй вясны да позняй восені. Гэта справа рук нашых жанчын – буртаўкладчыцы Ганны Чуры, лабаранта Таццяны Пасюк і падсобнай рабочай Алены Жыдок. А вось за якасны рамонт тэхнікі адказвае газаэлектра-зваршчык Валерый Буткевіч, спецыяліст высокага класа. 1481 На прадпрыемстве склаўся працавіты калектыў. Кожнага работніка Васілій Іванавіч добра ведае і можа ўсебакова ахарактарызаваць. Расказаў, што больш за 35 тысяч тон цукровых буракоў прыняў за ўсю нарыхтоўку экіпаж БУМа №1, дзе машыністам працуе Андрэй Кухта. Цяпер ён на пагрузчыку “Амкадор” загружае буракі ў вагоны. Амаль такую колькасць салодкіх каранёў разгрузіў экіпаж машыніста Анатолія Крэчкі. Ён – ганаровы ветэран вытворчасці, каля 40 гадоў на буракапрыёмным пункце. Ахвотна перадае свой багаты вопыт маладым рабочым. З нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці за старанную працу Ганаровай граматай канцэрна “Белхарчпрам” узнагароджаны машыніст БУМа №3 Уладзімір Мінец. Удзячныя словы гаварыў кіраўнік прадпрыемства пра механізатараў Валерыя Панасіка і Паўла Гілюка, машыніста Сяргея Беразюка. Дакладна праводзіць бухгалтарскія разлікі галоўны бухгалтар Таіса Галавач. 1480 У тым, што Зэльвенскі буракапрыёмны пункт з года ў год трымае марку, безумоўна, вялікая заслуга яго кіраўніка – Васілія Сачка, чалавека, які вырас на зэльвенскай зямлі і працуе так, каб яна была слаўнай і шчодрай. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.