Бяспечны Новы год. Работнікі Зэльвенскага РАНС наведалі мнагадзетныя сем’і
У рамках акцыі «Бяспечны Новы год!» работнік Зэльвенскага райаддзела наведаў мнагадзетныя сем’і раёна з мэтай нагадаць правілы бяспекі і павіншаваць дзяцей і іх бацькоў з надыходзячымі святамі.



Як бяспечна ўстанавіць навагоднюю прыгажуню і хто можа запускаць феерверкі – менавіта дадзеную інфармацыю давёў да бацькоў інспектар МНС Віталій Жарыч.



Для малых выратавальнікі падрыхтавалі гульні і конкурсы. Працуючы над галаваломкамі і загадкамі, дзетвара паўтарыла, як не дапусціць вогненных здарэнняў і што рабіць, калі пазбегнуць пажару не ўдалося.


Напрыканцы хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў сюрпрыз: за правільныя адказы работнік МНС уручыў малым падарункі.
МНС нагадвае: з мэтай прафілактыкі пажару адключайце ўсе электрапрыборы, што згодна з інструкцыяй па іх эксплуатацыі нельга выкарыстоўваць цэлыя суткі.
Зэльвенскі РАНС
Фота Дзіяны БЕБЕХ
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены