Центр творчества
На развіццё рознабаковых здольнасцей падлеткаў сканцэнтравана дзейнасць педагогаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п. Зэльва.
63 гурткі самага рознага накірунку, якія дзейнічаюць ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі раёна, у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 і яслях-садзе №3, аб’ядноўваюць каля 700 выхаванцаў ад 5 да 17 гадоў. Для зручнасці дзяцей некаторыя аб’яднанні па інтарэсах працуюць вечарам і ў выхадныя.
Мінулы навучальны год для ўстановы выдаўся надзвычай плённым. Былі адкрыты гурткі “Юны матэматык”, “Работа са скурай”, “Каратэ”, “Інтэлектуальныя гульні”, “Матацыклісты і юныя вадзіцелі мапедаў”, “Юныя карэспандэнты”, “Сцэнічная мова”. Педагогі правялі шмат разнастайных мера-прыемстваў і конкурсаў, святаў, дабрачынных ранішнікаў, гульнёвых праграм, выстаў. Актыўна працавалі з дзецьмі ў час іх летняга адпачынку ў лагеры «Блакітная хваля».
Сярод дасягненняў выхаванцаў цэнтра – прызавыя месцы на абласных і рэспубліканскіх конкурсах і выставах. Напрыклад, на конкурсах “Зімовая феерыя”, “Калядная зорка”, “Цудоўнае з непатрэбнага” занялі другія месцы.
Адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці цэнтра з’яўляецца супрацоўніцтва з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямі. Так, 395 вучняў – члены “БРСМ”, 1146 дзяцей задзейнічаны ў раённай піянерскай арганізацыі “Ветразь”. Дарэчы, апошнія атрымалі другія месцы ў II рэспубліканскім зборы “Я – піянер сваёй краіны!“ і ў інтэрнэт-віктарыне “Па-клонімся вялікім тым гадам”. Выхаванцы цэнтра прымаюць актыўны ўдзел ў края-знаўчых аб’яднаннях, раённых і школьных прэс-цэнтрах, ваенна-спартыўных, турыстычных і сацыяльных клубах. Амаль 300 дзяцей уключаны ў цімураўскі і валанцёрскі рух. Атрадамі добраахвотнікаў аказваецца дапамога сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва: дзейнічаюць праекты “Маяк дабрыні”, акцыі “Ветэран жыве побач”, “Цуды на Ражство”, “Як жывеш, аднавясковец?”, “Добрыя справы ў падарунак” і інш.
За ўдзел у VII конкурсе-выставе метадычных матэрыялаў па праблемах дзіцячага і маладзёжнага руху калектыў цэнтра ўзнагароджаны Дыпломамі II і III ступеняў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праект тэматычнай дыскатэкі “Клубнае дыска” адзначаны Дыпломам III ступені Гродзенскага дзяржаўнага Палаца творчасці дзяцей і моладзі.
У новым навучальным годзе цэнтр творчасці чакае сваіх маленькіх сяброў на заняткі па інтарэсах, а дарослых, якія жадаюць падзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі з вучнямі, запрашаем да супрацоўніцтва.