Cерьезный экзамен
Каралінцам сёлета неабходна зжаць больш за дзве тысячы гектараў, у тым ліку 280 – азімага рапсу, 300 – азімай пшаніцы, 545 – азімага трыцікале, 210 – жыта, 60 – аўса, 30 – грэчкі, 130 – зернебабовых, 40 – кукурузы на зерне і 510 – ячменю.
– Нагрузка на адзін камбайн складае 268 га – гэта некалькі больш, чым па раёне, – адзначае старшыня СВК “Караліно” Алег Бурдук. – Але з улікам таго, што хутка ў гаспадарку паступіць новы камбайн “КЗС-1218”, ёсць гарантыя справіцца са жнівом самастойна і ў аптымальныя тэрміны.
Зараз у кааператыве ўбіраюць азімы рапс. Сучасныя яго сарты прыгодныя для прамога камбайнавання. Менавіта гэтаму спосабу каралінскія механізатары аддаюць перавагу.
У дзень нашага наведвання гаспадаркі на полі, непадалёку ад в.Росцевічы, працавалі тры камбайны, якімі ўмела кіравалі Уладзімір Кіцун, Аляксандр Маркоўскі і Віктар Садоўскі.
– Праводзім, так сказаць, абкатку сваіх машын перад пачаткам сур’ёзнага экзамену – уборкай зерневых культур, – адзначылі камбайнеры. – Тэхніка працуе дакладна, без збояў.
На збожжасушыльныя комплексы насенне ад камбайнаў дастаўляюць вадзіцелі Казімір Палубінскі і Міхаіл Смурага. Загадчык першага вытворчага ўчастка Уладзімір Шэйка звярнуў увагу на тое, што вадзіцелі транспартнага звяна пад пагрузкай не затрымліваюцца. Стараюцца без страт адвезці яго на дапрацоўку.
На сушылцы ў в.Кашалі, куды дастаўляецца рапс, працуюць аператары Аляксандр Данік, Яўгеній Селяня і Дзяніс Пяткевіч.
– Тэхніка працуе ў полі, пакуль не выпа-дзе раса, – гаворыць старшыня сельгаскааператыва Алег Бурдук. – Праўленне робіць усё магчымае, каб стварыць удзельнікам жніва ўсе неабходныя ўмовы. Кожную раніцу падводзім вынікі працы за мінулы дзень. Лісткі спабор-ніцтва вывешваюцца на машынным двары. Экіпажам выдадзены папкі, у якіх знаходзіцца неабходная дакументацыя і куды камбайнеры падшываюць інфармацыю аб сваіх штодзённых выніках. Зразумела, калі людзі бачаць зацікаўленасць кіраўніцтва іх працай, з’яўляецца жаданне працаваць з яшчэ большай аддачай.
Па стане на 19 ліпеня ў СВК “Караліно” азімы рапс убраны на 195 га. Пры ўраджайнасці 19,3 ц/га намалочана 377 т насення, з якіх 182 т пастаўлены ў дзяржзаказ. Месцамі ўжо набраў неабходную спеласць азімы ячмень, да ўборкі якога таксама прыступілі ў гаспадарцы.