Час вялікага малака

805 Паступова нарошчвае вытворчасць прадукцыі СВК “Караліно”. За пяць месяцаў бягучага года валавы надой у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічыўся на 111% і склаў 1646 т. У сярэднім ад кожнай каровы атрымана па 1625 кг малака, што на 41 кг больш адпаведнага перыяду мінулага года. І самае галоўнау: значна ўзрасла якасць малочнай прадукцыі. З 1529 т рэалізаванага малака 81,7% адпавядаець класу “эстра” і вышэйшаму гатунку. Такія паказчыкі пазітыўна адбіваюцца далейшым развіцці сельгаспрадпрыемства. У гападарцы большаць малака атрымлівацца на новым малочнатаварным комплексе “Івашкавічы”, які быў уведзены ў мінулым годзе. Цяпер тут утрымліваецца 1113 галоў жывёлы. У тым ліку 479 кароў – дойных. Штодзень жывёлаводы атрымліваюць па 7600 кг малака вышэйшым гатункам. Кожная карова ў суткі дае ў сярэднім 16 кг малака. З загадчыцай комплексу Алай Жукоўскай сустрэліся ў час ранішняй дойкі ў мазгавым цэнтры даільнай залы – камп’ютарнай. На маніторы, за якім яна назірала разам з заатэхнікам-селекцыянерам Аленай Бражук, высвечваліся табліцы і лічбы, разабрацца ў якіх мог толькі дасведчаны ў гэтай справе спецыяліст. 807 – Гэтая карова у час ранішняй дойкі дала каля 10 кг малака, каменціруе паказанні камп’ютара загадчыца. – А вось гэтая на 300 г больш, чым за мінулы дзень. На кожную карову ў кап’ютары заведзеная карта, дзе адлюстроўваецца ўся неабходная спецыялістам інфармацыя. Можна паглядзець паказчыкі папярэдніх доек. Калі яны нечакана зменшыліся, вызначыць прычыну. 808 З кампю’тарнай мы назіралі за зладжанай работай аператараў машыннага даення Святланы Кіслай, Таццяны Качук і Галіны Масальскай. Дзякуючы сучаснаму даільнаму абсталяванню ў зале доіцца адразу 36 кароў. Жанчыны, націскаючы на спецыяльныя кнопкі, толькі падключалі апараты. Разумная тэхніка сама доіць карову, здымае апарат і робіць дэзінфекцыю. Увесь працэс займае каля дзесяці хвілін. Пакуль у запускаецца новая група кароў, даяркі мыюць абсталяванне, каб зноў прыступіць да работы. Адсюль па малакапровадзе малако паступае ў памяшканне, дзе размяшчаецца халадзільнік. Ёмістасці для ахалоджвання малака даволі вялікія. Аднак утрымліваць іх у належным стане вельмі проста. У камплект даільнай устаноўкі шваходзіць аўтамат прамыўкі з падагрэвам. Так што карысны прадукт паступае ў чысцюткі посуд. 808 – Чысціня ў нас на першым плане, – запэўнілі жанчыны-аператары, якія, мылі даільную залу пасля завяршэння дойкі. – Ад гэтага ў многім залежыць якасць малака. Таму мы строга прытрымліваемся тэхналогіі. Кароў тут дояць два на дзень. Першая дойка пачынаецца ў 7 гадзін раніцы і заканчвацца каля 11 гадзін, а другая – з 17 гадзін вечара. – Клопатаў у жывёлаводаў хапае, — гаворыць Ала Міронаўна. – Бяспрывязнае ўтрыманне жывёлы – гэта для нас новае. Каб пазбегнуць хвароб і захаваць высокую прадуктыўнасць кароў, трэба строга захоўваць усе тэхналагічныя патрабаванні, правільна карміць, своечасова рабіць ветэрынарныя апрацоўкі. Калектыў падабраўся працалюбівы. Надзейнымі памочнікамі загадчыцы з’яўляюцца заатэхнік-селекцыянер Алена Бражук, ветурачы Вольга Булаўка і Вераніка Петрукевіч, а таксама аператыры машынннага даення. Якасна абслугоўваюць тэхналагічнае абсталяванне комплексу Леанід Кліш і Анатолій Сідорка. 806 Добрых слоў за старанную працу заслугоўваюць тэхнік-асемянатар Іван Цэйкала, загоншчык Іван Кіслы, даглядчыкі Аляксандр Жук Валерый Дзеравянік і Яўгеній Крысюкевіч, прыбіральшчыца вытворчых памяшканняў Марына Кіслая, мыйшчык Андрэй Худзін. У цэху раздою першацёлак працуюць даяркі Святлана Глебава і Тацяна Мазоль, якія акрамя гэтага вырошчваюць больш за 90 цялят. Сучасныя ўмовы створаны ва ўсіх вытворчых і бытавых памяшканнях малочнага блока. Прасторныя кароўнікі. Дарэчы, працэсы кармлення і гноевыдалення механізаваны, мікраклімат падтрымліваецца з дапамогай рэгулюемых штор. Адметнай рысай рабочага працэсу з’яўляецца цэхавая сістэма вытворчасці. У кожнай рагулі сваё месца – маладыя цялушкі, аплодненыя, сухастойныя, пасля цялення – усе размеркаваны па групах і катэгорыях у прасторных светлых кароўніках. Пагрэцца на сонейку і дыхнуць свежага паветра рагатых прыгажунь выпускаюць на выгульныя пляцоўк. Нованароджаныя цяляты адразу перасяляюцца ў домікі халоднага вырошчвання. 809 Кармленне жывёлы двухразовае. Зялёную масу з канцэнтратамі і ўсімі неабходнымі дабаўкамі дастаўляе кормараздатчык, на якім працуе Васілій Сахарчук. Загружае кармы машыніст пагрузчыка Казімір Ганчар. Да штодзённага рацыёну жывёла дадаткова атрымлівае скошаную траву. І гэта станоўча адбіваецца на надоях і здароўі кароў. Кожны у калектыве ведае, што з павышэннем вытворчых паказчыкаў расце і асабісты дабрабыт: за добрасумленную працу ў гаспадарцы прадугледжаны грашовыя надбаўкі да зарплаты. Так што матывацыя добра працаваць ёсць у кожнага. Добрых паказчыкаў у вытворчасці малака дабіваюцца ўсе чатыры МТФ гаспадаркі. Цяпер у іх пара таннага і вялікага малака. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.