Что интересное ждет зельвенских школьников на каникулах

IMG_0902

З панядзелка, 21cакавіка, у школьнікаў распачынаюцца вясеннія канікулы, якія працягнуцца тыдзень. Для падлеткаў гэта выдатная магчымасць не толькі адпачыць ад урокаў, але і набрацца сіл на заключную, чацвёртую, чвэрць навучальнага года.

Каб вакацыі выдаліся цікавымі і насычанымі, загадзя паклапаціліся педагогі. Ва ўстановах адукацыі раёна будуць дзейнічаць 7 школьных лагераў і 3 – спартыўныя. Плануецца, што аздараўленне ў іх прайдуць 160 вучняў.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак арганізуюцца пазнавальныя экскурсіі па Зэльвеншчыне, а таксама вобласці. Напрыклад, школьнікі Бародзіцкага дз/с-ПШ наведаюць Мірскі замак, Цяглевіцкага, Дзярэчынскага дз/с-СШ, Каралінскай і Елкаўскай СШ – Гродзенскі заапарк.

Вучні 5–8 класаў прадэманструюць свой узровень ведаў на раённых прадметных алімпіядах, 8–11-класнікі – у навукова-практычных канферэнцыях.

У канікулярны перыяд адбудуцца раённыя мерапрыемствы. Сярод іх – агляд-конкурс піянерскіх агітбрыгад “Запалі касцёр дабрыні!”, агітбрыгад – “Разам супраць наркотыкаў”, антынаркатычны выязны дэсант Маладзёжнага парламента.

Будуць праводзіцца і разнастайныя конкурсы: мастацкія, інтэлектуальныя, чытальнікаў вершаў, экскурсаводаў. Працягнуцца заняткі па інтарэсах на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Малодшых школьнікаў чакае Тыдзень дзіцячай кнігі, арганізатарам якога традыцыйна выступае дзіцячая раённая бібліятэка.

Будзе чым заняцца аматарам фізічнай культуры і спорту. Яны змогуць праявіць сябе  ў спартландыях, турнірах па настольным тэнісе, гандболе, міні-футболе, рухомых гульнях і інш.

Наталля МАЦЮК.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.