Чтобы праздник удался, трудились вместе

Чтобы праздник удался, трудились вместе

Ганненскі кірмаш – знакавая падзея для ўсіх жыхароў Зэльвеншчыны, таму не дзіўна, што ўсе рыхтаваліся да яго ахвотна, арганізавана, праяўляючы свае фантазію і талент. 

Загадзя былі вызначаны пляцоўкі, дзе, згодна з праграмай, павінны былі адбывацца асноўныя дзеі свята, а таксама адказныя за іх афармленне.  

Ужо ў чацвер на цэнтральнай плошчы пачаўся мантаж вялікай крытай сцэны. Спецыялістам з Ваўкавыска дапамагалі зэльвенскія камунальнікі, таму асноўныя работы былі праведзены аператыўна. Вечарам гэтага ж дня сцэна ўжо была ўстаноўлена.     

Аднымі з першых да афарм-лення гандлёвых радоў пры-ступілі работнікі Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Пакуль вакол цэнтральнага сквера ўстанаўлівалі і ўпрыгожвалі міні-магазіны, кандытары, пекары і работнікі каўбаснага цэха чаравалі над святочнымі прысмакамі і вырабамі. У кірмашовым гандлі было шмат новай прадукцыі, якая задаволіла пакупнікоў не толькі смакавымі якасцямі, але і мела прыгожы вы-гляд, сваю адметнасць.  

Дружна прыняліся за абуладкаванне падворкаў калектывы сельсаветаў і сельгас-прадпрыемстваў. Да справы многія падышлі з фантазіяй. Для афармлення выкарыстоў-валіся вышыванкі, прылады працы і быту, а таксама выра-шчаная ўласнымі рукамі садавіна і гародніна, прыродныя і штучныя матэрыялы. Кожны імкнуўся зрабіць сваю пляцоўку самай прывабнай. І многім гэта ўдалося.

 – Абуладкаванне падворка, – адзначае добра вядомы ўсім умелец з СВК “Сынкавічы” Мікалай Букаты, – пачалі з будаўніцтва імправізаванай вясковай хаты. Затым, як і належыць сапраўднаму гаспадару, устанавілі агароджу і ўжо потым аздаблялі тэрыторыю цікавымі кампазіцыямі. Ну, і вядома ж, які сялянскі падворак без жыўнасці?! Таму хатняя жывёла была абавязковым атрыбутам нашай сядзібы. 

Загадзя паклапаціліся пра свае аб’екты да кірмашу і бытавікі. Рабочыя вывешвалі на будынках шыльды з надпісамі, устанаўлівалі гандлёвую альтанку. Швачкі і вязальшчыцы ў гэты час былі заняты на сваіх працоўных месцах.   

У пятніцу работа яшчэ больш ажывілася. На кожнай пляцоўцы рупліва працавалі прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, прадпрымальнікі, рамеснікі не толькі нашага раёна, але і з іншых рэгіёнаў. Каб прыцягнуць увагу пакупнікоў, яны імкнуліся арыгінальна аформіць свае кірмашовыя месцы. 

У гэты дзень цікавыя кампазіцыі з саломы з’явіліся ў розных месцах Зэльвы дзякуючы ўмельцам з устаноў адукацыі раёна. 

Каб Зэльва выглядала прыгожай і прыбранай, стараліся і работнікі РУП ЖКГ. 

У  падрыхтоўцы да кірмашу

былі задзейнічаны і супрацоўнікі раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях. Для іх галоўнай задачай было забяспечыць надзейны парадак і бяспеку на ўсіх святочных  аб’ектах.

Чтобы праздник удался, трудились вместе   Чтобы праздник удался, трудились вместе

Чтобы праздник удался, трудились вместе   Чтобы праздник удался, трудились вместе

Чтобы праздник удался, трудились вместе   Чтобы праздник удался, трудились вместе

Чтобы праздник удался, трудились вместе   Чтобы праздник удался, трудились вместе

Чтобы праздник удался, трудились вместе   Чтобы праздник удался, трудились вместе

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.