Цуды на Каляды

1662 Напярэдадні навагодніх і калядных свят актывісты маладзёжнага руху СШ №2 у рамках акцыі “Цуды на Каляды” наведалі дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. Яшчэ ў лістапа-дзе Вялікі вучнёўскі савет школы выступіў з ініцыятывай правядзення дабрачыннага кірмашу. На прапанову адгукнуліся ўсе класныя калектывы: школьнікі набывалі прадукты, з якіх разам з бацькамі і сябрамі выпякалі салодкія вырабы, а потым прадавалі іх на кірмашы. Сабраныя грошы, як і дамаўляліся, патрацілі на дабрачыннасць: медыцын-скаму персаналу дзіцячага аддзялення ЦРБ былі перададзены сродкі асабістай гігіены для маленькіх пацыентаў. Гэтыя Каляды яны, пэўна, сустрэнуць з верай у цуды і спагадлівасць чалавечых душ. Таццяна ІСКРА, член маладзёжнага парламента, вучаніца СШ №2.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.