Цуды пад Новы Год: настаўнікі і вучні Дзярэчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы павіншавалі выхаванцаў зельвенскага СПЦ (фотарэпартаж)

На парозе Новы Год! Але гэта не значыць, што чуды сканчаюцца. Насупраць –  у раёне актыўна праходзіць дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. У яе рамках акурат пад надыходзячы 2020 год настаўнікі і вучні Дзярэчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы наведалі выхаванцаў зельвенскага СПЦ.

Дзярэчынскія школьнікі падрыхтавалі для Лёшы, Дзімы, Ангеліны і Сашы невялічкае прадстаўленне: чыталі вершы, паказвалі вясёлыя і пазнавальныя сцэнкі ў карнавальных касцюмах. Маленькая Жэня, выхаванка СПЦ, ў гэты час знаходзіцца ў дзіцячым садку.

Напрыканцы дзеці атрымалі навагоднія падарункі, а ў скарбонку ўражанняў 2019 года – добрая сустрэча з дзярэнчынцамі.

Алена ГАРБАЦЭВІЧ

Вам может быть интересно

Комментарии отключены