Да Першай Камуніі ў зэльвенскім касцёле прыступілі дванаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак (ФОТАРЭПАРТАЖ+ВІДЭА)
Урачыстасці папярэднічала першая шчырая споведзь юных прыхаджан. Кожны з нецярпеннем чакаў асноўнага моманту свята.
У пачатку імшы маленькіх вернікаў вітаў ксёндз Яцэк Маркель, які акрапіў іх святой вадой.
На працягу Богаслужэння хлопчыкі і дзяўчынкі шчыра ўзносілі да Бога свае малітвы, чыталі ўрыўкі са Святога Пісьма, спявалі псальмы, неслі падрыхтаваныя дары…
З асаблівым хваляваннем дзеці атрымалі Першую Камунію з рук ксяндза Яцка.
Наталля МАЦЮК






















