Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянцін Семяняка пракаментаваў Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту

– У чарговы раз кіраўнік нашай дзяржавы прадэманстраваў свае здольнасці комплексна аналізаваць сітуацыю, рэагаваць на выклікі, прагназаваць развіццё падзей. Пасланне ўтрымлівала не толькі аналіз надзённых падзей у краіне, але і геапалітычныя аспекты сучаснага развіцця грамадства. На мой погляд, Прэзiдэнт даў лаканічныя, але надзвычай вычарпальныя адказы на многія пытанні – аб пандэміі і ходзе барацьбы з яе наступствамі, аб выбарчай кампаніі і яе асаблівасцях, аб эканамічнай сітуацыі ў краіне і перспектывах развіцця дзяржавы.
Асаблівы блок у сваім Пасланні кіраўнік дзяржавы ўдзяліў моладзі, неабходнасці працаваць над удасканаленнем умоў для фарміравання і развіцця асобы кожнага прадстаўніка маладога пакалення краіны. Мне давялося быць сведкам, калі на самым пачатку свайго прэзідэнтства Аляксандр Рыгоравіч Лукашэка шмат увагі надаваў стварэнню сістэмы па ахове правоў дзяцей, іх сацыяльных гарантый, прадухіленню сіроцтва і сацыяльнага недабрабыту. Сённяшняя моладзь – гэта дзеці канца 90-х, якія на сабе адчулі гэты клопат. Безумоўна, яны па-рознаму ацэньваюць сучаснасць. Але Прэзідэнт у сваім Пасланні яшчэ раз падкрэсліў, што “для дзяржавы ўсе маладыя людзі – каштоўнасць і стратэгічны запас”
Значная частка выступлення была прысвечана тэме рэфармавання грамадскіх і дзяржаўных адносін у краіне. Пры гэтым было адзначана, што лёс дзяржавы трэба вырашаць не спантанна, пад уздзеяннем эмоцый і “фэйкавых” навін, а ўзважліва і памяркоўна. Памылкі ў арганізацыі такіх працэсаў каштуюць вельмі дорага і, часам, бываюць непапраўнымі.
Для мяне, як прадстаўніка рэгіёнаў рэспублікі, вельмі важным было пачуць, што Аляксандр Лукашэнка плануе і ў будучым надаваць першачарговую ўвагу развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці, удасканаленню сацыяльнай базы вёскі і добраўпарадкаванню мясцовых дарог. Звернута ўвага Урада на неабходнасць аператыўнага вырашэння пытання па дарожнаму збору. Як паказваюць сустрэчы з выбаршчыкамі, гэтыя праблемы найбольш хвалююць нашых жыхароў.
Мы ўсе, праслухаўшы Пасланне кіраўніка дзяржавы, сталі сведкамі надзвычай адказнага стаўлення вопытнага палітыка да сваіх абавязкаў і яго вялікай занепакоенасці лёсам любімай краіны. У гэтым, на мой погляд, асноўнае адрозненне Аляксандра Лукашэнкі ад яго апанентаў.
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены