Дэпутат Семяняка В.М. у складзе дэлегацыі Рэспублікі Беларусь наведаў горад Самарканд

Парламентарый прыняў удзел у пасяджэнні Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, які адбыўся 27 кастрычніка ў Кангрэс-цэнтры Самаркандскага турыстычнага цэнтра «Вялікі шаўковы шлях», у ходзе якога было разгледжана 23 пункта парадку дня. Было таксама абмеркавана пытанне, якое датычыцца вынікаў правядзення ў кастрычніку 2022 года ў г. Санкт-Пецярбургу Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Канвенцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў: адкрытая прастора міжнароднага супрацоўніцтва», у якой прымала актыўны ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь.

28 кастрычніка адбылося пяцьдзясят чацвёртае пленарнае пасяджэнне МПА СНД, на якім Валянцін Семяняка выступіў з дакладамі па 8 пунктах парадку дня:

  • Аб праекце новай рэдакцыі рэкамендацый для міжнародных назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў па назіранні за выбарамі і рэферэндумамі
  • Аб праекце рэкамендацый па выкарыстанні тэхнічных сродкаў аўтаматызацыі на выбарах і рэферэндумах
  • Аб праекце Рэкамендацый па процідзеянні замежнаму ўмяшанню
  • Аб канцэпцыі Мадэльнага закона » Аб адміністрацыйных працэдурах”
  • Аб праекце Мадэльнага закона “Аб прыватызацыі дзяржаўнага і муніцыпальнага (камунальнай) маёмасці”
  • Аб праекце мадэльнага закона “Аб муніцыпальных узнагародах”
  • Аб праекце рэкамендацый па выкарыстанні механізму муніцыпальна-прыватнага партнёрства для вырашэння задач мясцовага самакіравання
  • Аб Белай кнізе лепшай заканадаўчай практыкі антыкрызіснага кіравання

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены