Девяностая весна Иосифа Каноновича

Девяностая весна Иосифа Каноновича

Дзевяностагадовы юбілей адзначыў ветэран працы, жыхар вёскі Бібікі Іосіф Канановіч. Усё яго працоўнае жыццё звязана з Ваўкавыскай дыстанцыяй пуці, чыгуначнай магістраллю, якая праходзіць праз наш раён.

Павіншаваць ветэрана са знамянальнай падзеяй прыехалі старшыня раённага савета ветэранаў Віктар Васіліцкі, старшыня Дзярэчынскага сельвыканкама Святлана Грынцэвіч, а таксама прадстаўнікі Ваўкавыскай дыстанцыі пуці Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Усе яны выказалі юбіляру цёплыя словы віншаванняў і ўдзячнасці за сумленную працу.  

Іосіф Канановіч усё сваё жыццё правёў на Зэльвеншчыне. З дзяцінства пазнаў цяжкую сялянскую працу на ўласнай гаспадарцы. Юнаком зведаў нялёгкія гады фашысцкай акупацыі.

 – Аб тым, што пачалася вайна,– успамінае Іосіф Іосіфавіч,– мы даведаліся, калі нямецкія самалёты пачалі бамбіць Зэльву. Спачатку вяскоўцы думалі, што грыміць гром. Але больш дасведчаныя мужчыны, якія служылі ў арміі, сказалі, што гэта рвуцца бомбы. Хутка прыйшла вестка з сельсавета: пачалася вайна. Разам з ёй – пакуты і жыццё ў вечным страху.

Назаўсёды ў памяці ветэрана засталіся калоны адступаючых чырвонаармейцаў, бежанцаў, прыход чужынцаў. З першага дня з’яўлення ў Бібіках варожыя салдаты адчувалі сябе гаспадарамі, пачалі рабаваць мясцовых жыхароў. Абклалі прадуктовымі падаткамі, адпраўлялі мужчын і юнакоў на прымусовыя работы. Нягледзячы на цяжкія выпрабаванні, Іосіф і  яго аднавяскоўцы перажылі гады фашысцкай акупацыі, з радасцю сустрэлі савецкіх салдат. 

– Адразу пасля вызвалення Зэльвеншчыны я атрымаў павестку з ваенкамата, – працягвае Іосіф Іосіфавіч. – Перад намі,  юнакамі і мужчынамі, была пастаўлена задача аднавіць узарваны чыгуначны мост праз Зальвянку. Напружана працавалі некалькі дзён, пакуль не справіліся. Пасля гэтага мяне накіравалі працаваць на чыгунку. На станцыі Зэльва якраз фарміраваліся рамонтныя брыгады. У адну з іх трапіў і я. 

Мы атрымалі загад аднавіць рух на зэльвенскім участку чыгуначнай магістралі. Пры адступленні немцы пашкодзілі сотні метраў дарожнага палатна. Многія ўчасткі аказаліся замініраванымі. Праца была не толькі цяжкай, але і небяспечнай. Тэхнікі не хапала, рамонтныя работы выконвалі ўручную. Працавалі з раніцы да ночы, спалі па некалькі гадзін у суткі. 

Усе чыгуначнікі прыфрантавой паласы лічыліся мабілізаванымі, таму любое парушэнне дысцыпліны каралася па законах ваеннага часу. Рабочых не хапала, і ў брыгаду набіралі мужчын з вёсак, якія знаходзіліся паблізу ад чыгункі. Новай справе вучыліся ў час работы.

Не прайшло і месяца, як па адноўленай чыгуначнай магістралі на фронт паехалі ваенныя эшалоны. Брыгаду, у якой працаваў Іосіф Канановіч, перакідвалі на другія ўчасткі Беларускай чыгункі. Пасля камандзіровак вярталіся ў свой зэльвенскі акалодак. 

Кожны дзень у спёку, сцюжу, дождж падтрымлівалі пуцейцы бесперапынны рух паяздоў. Нагрузкі былі вялікія, некаторыя мужчыны не вытрымлівалі і пераходзілі на больш лёгкую працу. Заставаліся толькі адданыя справе людзі. Сярод іх быў і Іосіф Канановіч, які працаваў у трэцім акалодку да выхаду на пенсію. Яго паважала кіраўніцтва за высокі прафесіяналізм, працавітасць і адказнасць, неаднаразова адзначала граматамі і прэміямі. Вопыт і веды ветэран перадаваў маладым пуцейцам. Зараз з  цеплынёй успамінае тых лю-дзей, з якімі побач прайшоў усё жыццё. Гэта майстры Аляксандр Дубовы, Міхаіл Іоська, Міхаіл Зелянко і многія іншыя. 

Пасля выхаду на пенсію Іосіф Іосіфавіч не змог сядзець без справы. І, калі выдалася магчымасць, стаў працаваць у сельскай гаспадарцы. Тут яго таксама адзначалі сярод лепшых працаўнікоў.

Нягледзячы на 90-гадовы ўзрост, Іосіф Канановіч не губляе бадзёрасці. Праяўляе жывую цікавасць да таго, што адбываецца ў раёне, рэспубліцы і свеце. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.