Для радости так мало нужно
З канцэртнай праграмай наведалі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабі-літацыі вучні санаторнай школы-інтэрната, 1 “А” класа СШ №2 г.п.Зэльва. Музычныя нумары стварылі ўсім прысутным добры настрой.
Шмат станоўчых эмоцый атрымалі выхаванцы ЦКРНіР і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ад пастаноўкі спектакля, якую падрыхтавалі ўдзельнікі лялечнага гуртка дзіцячай раённай бібліятэкі. Праз казку прайшла важная для ўсіх людзей думка – нельга пакідаць чалавека адзін на адзін з бядой, неабходна заўсёды праяўляць спагаду, міласэрнасць і прыходзіць на дапамогу.
Спартыўна-забаўляльную праграму для інвалідаў арганізавалі работнікі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Конкурсныя гульні ў чарговы раз далі магчымасць праявіць сябе ў розных відах спаборніцтваў.
У зале не змаўкалі смех і апладысменты гледачоў, радасцю свяціліся вочы дзяцей і бацькоў. Ці ж гэта не доказ важнасці і значнасці арганізацыі і правядзення падобных мерапрыемстваў для інвалідаў?