Дню Победы посвящается

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі, прайшлі ва ўсіх сельсаветах раёна. 

Да гэтай знамянальнай даты асабліва старанна рыхтаваліся ў Зэльвенскім сельсавеце. Па словах старшыні сельвыканкама Мікалая Гар-дзейкі, традыцыйна быў наведзены парадак на тэрыторыі ўсіх сямі воінскіх пахаванняў і помнікаў.  Да гэтай адказнай справы далучыліся вучні СШ №№2 і 3, гімназіі №1 г.п.Зэльва і Бародзіцкага дзіцячага сада-пачатковай школы. 

Дастойна прынялі мясцовыя жыхары эстафету “Ад помніка да помніка”, якая праходзіла на Зэльвеншчыне напярэдадні 9 мая. Каб аддаць даніну памяці героям мінулай вайны, ля брацкай магілы ў в.Бярэжкі сабраліся вяскоўцы, дэлегацыя вучняў школ пасёлка, прадстаўнікі ўлады. Мясцовая жыхарка Зінаіда Шпакоўская, якая ведае аб тых мінулых гадах не па чутках, расказала аб воінах, пахаваных у брацкай магіле, нагадала моладзі аб тым, што давялося перажыць у гады ваеннага ліхалецця мірным жыхарам, а таксама заклікала шанаваць памяць аб тых гераічных падзеях і мужнасці нашага народа. У такім жа складзе дэлегацыя наведала і воінскае пахаванне, размешчанае ў гэтым жа населеным пункце.

Вянкі і кветкі былі ўскладзены да помніка ў в.Мадзейкі.

Актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах прынялі жыхары в.Конна. Тут сустракалі ўдзельнікаў велапрабегу міру, які праходзіў па маршруце  Данецк–Брэст–Гродна–Мінск. Госці разам з вяскоўцамі ўшанавалі памяць нашых землякоў, тым самым пацвердзілі, што подзвіг салдат, якія адстая-лі перамогу ў гады вайны, стаў для моладзі арыенцірам ва ўсіх ініцыятывах, справах і  пачынаннях. Асаблівую ўрачыстасць мерапрыемствам, якія прайшлі ў вв.Конна і Бародзічы, надаў ганаровы каравул вучняў спецыяльнага класа МНС гімназіі №1.  

***

Святочны мітынг у гонар параможцаў адбыўся каля пом-ніка загінулым воінам у в.Цяглевічы Дабраселецкага сельсавета. Традыцыйна, у першыя дні мая вяскоўцы прыходзяць сюды, каб зноў і зноў звярнуцца да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, старонкі якой на шляху да перамогі напісаны лёсамі і многіх нашых землякоў. Падрыхтаваная работнікамі культуры пранікнёная літаратурна-музычная кампазіцыя стала своеасаблівым напамінам аб трагічных па-дзеях мінулай вайны, гераізме нашых салдат. 

Словы ўдзячнасці ветэранам выказала старшыня сельвыканкама Тамара Качук. Яна падзякавала ім за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады вайны, самаадданую працу ў мірны час, пажадала паважаным людзям здароўя і сямейнага дабрабыту. 

Урачысты прыём вучняў Цяглевіцкага дз/с-СШ у піянеры стаў доказам таго, што моладзь з гонарам працягвае традыцыі старэйшага пакалення. Юныя актывісты абяцалі шанаваць і прымнажаць слаўныя традыцыі сваіх бацькоў і дзядоў.  

68-я гадавіна  Вялікай Перамогі стала яскравым па-цвярджэннем таго, што гера-ічныя падзеі мінулых гадоў не страчваюць сваёй актуальнасці, адыходзячы ў гісторыю.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.