Доброе, мудрое — вечное
Шмат цёплых слоў пры-знання прагучала ў адрас лепшых жанчын – ветэранаў працы, якія прыйшлі на ўрачысты прыём з кіраўніцтвам раёна з нагоды 8 Сакавіка.
Старшыня райвыканкама Ян Пальчыс падкрэсліў, што сёння на Зэльвеншчыне пражывае больш за 9 тысяч жанчын. Яны паспяхова працуюць у розных сферах, уносяць вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Сярод запрошаных – выдатнік народнай адукацыі БССР Алена Кароза, лаўрэат прэміі імя Аляксандра Дубко ў намінацыі “Лепшы клубны работнік года” Тамара Кісель. А таксама Таццяна Гойла, адзначаная ганаровым знакам “Лепшы меліяратар”, Аліна Якуш, узнагароджаная медалём “За працоўную адзнаку”, Вера Харута, удастоеная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Гонар прысутнічаць на ўрачыстасці заслужылі сваёй сумленнай працай Галіна Хвядук, Марыя Русак, Ганна Слабко, Ларыса Церахава, Алена Ленец, Ірына Кулікава, Марыя Грыпіч.
Нашы жанчыны не толькі выдатныя працаўніцы, але і клапатлівыя, любячыя маці. У раёне пражывае 183 мнага-дзетныя сям’і. На сустрэчы прысутнічалі Марыя Пасюк і Ганна Біялт, якія выхавалі шасцёра і чацвёра дзяцей.
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў Ян Пальчыс выказаў жанчынам глыбокую ўдзячнасць за ўласцівыя ім грамадзянскія і маральныя якасці, актыўную жыццёвую пазіцыю. Кіраўнік раёна пажадаў прысутным у зале, а ў іх асобе ўсім жанчынам Зэльвеншчыны, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і мацярынскага шчасця.
***
Шмат цудоўных слоў, напоўненых пяшчотай і любоўю, гучала ў адрас жанчын Зэльвеншчыны ў час святочнага канцэрта, які праходзіў у раённым Доме культуры напярэдадні 8 Сакавіка.