Добрым спецыялістам будзем рады! На Зэльвеншчыне прайшлі сустрэчы са студэнтамі аграрнай ВНУ

У сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна адбыліся сустрэчы са студэнтамі Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта. Будучыя ветурачы наведалі сельгаскааператыў “Сынкавічы”, пабывалі ў дзяржпрадпрыемстве “Галынка”. Па меркаванні прадстаўнікоў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, такія мерапрыемствы дапамагаюць гаспадаркам прыцягваць маладыя кадры, а студэнтам – вызначыцца з першым працоўным месцам.

Госці даведаліся, што ў экалагічна чыстым Зэльвенскім раёне з яго развітай сацыяльнай інфраструктурай функцыянуюць 6 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, дзе для працы спецыялістаў раслінаводчай і жывёлагадоўчай галін створаны камфортныя ўмовы. Як адзначыла галоўны спецыяліст упраўлення Алена Антановіч, у эканоміцы Зэльвеншчыны значны ўклад ўклад робяць аграрыі: большасць прадукцыі вырабляецца на прадпрыемствах. У гэтым пераканаліся студэнты, калі сустрэліся з намеснікамі кіраўнікоў СВК “Сынкавічы” і дзяржпрадпрыемства “Галынка”.

З году ў год работнікі АПК дэманструюць уменні эфектыўна і з аддачай працаваць. Дзякуючы багатаму вопыту, прафесіяналізму, падыходам, што прымяняюцца ў аграпрамысловым комплексе Зэльвеншчыны, і перадавым тэхналогіям дадзеныя гаспадаркі па шэрагу паказчыкаў атрымліваюць рэкордныя вынікі, у тым ліку ў вобласці і рэспубліцы, – канстатавала Алена Валер’еўна.

Пасля такіх слоў студэнтам было цікава пазнаёміцца з МТК “Елка”. Сённяшнім студэнтам не толькі паказалі сам працэс малочнай вытворчасці, але і адказалі на актуальныя пытанні. Галоўны заатэхнік СВК “Сынкавічы” Надзея Сарока ахвотна падзялілася напрацоўкамі, прадэманстравала магчымасці сучаснага праграмнага забеспячэння ў вырошчванні дойнага статку.

У сваю чаргу выконваючы абавязкі намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце дзяржпрадпрыемства “Галынка” Ілля Яфімаў адзначыў, што рэалізаваць сябе можна і ва ўмовах сельскай мясцовасці. З поўным усведамленнем таго, што паказчыкі арганізацыі напрамую залежаць ад забяспечанасці кваліфікаванымі кадрамі, расказаў аб шматлікіх яе дасягненнях за перыяд існавання.

Шчыра спадзяюся, што, закладваючы ўраджай 2024 года, мы выканаем усе тэхналагічныя патрабаванні і з гонарам завяршым жніво, – зазначыў Ілля Эдуардавіч.

Далей шлях студэнтаў ляжаў на МТК “Івашкавічы”, за час знаходжання на якім яны ўпэўніліся, што ўсе аграрыі, без дзялення на земляробаў і жывёлаводаў, зацікаўлены ў якаснай уборцы ўраджаю. Фактычна і работнікі фермаў цяпер трымаюць сапраўдны экзамен на прафесіяналізм

На наступны дзень моладзь віталі ў філіяле “Міжэрэчы”, ветстанцыі. Госці занатавалі наступнае: штомесячныя даплаты ад 8 да 20 базавых велічыняў на працягу 4 гадоў атрымліваюць маладыя спецыялісты пры заключэнні мэтавых дагавораў з прадпрыемствамі раёна. Тым больш, што сёння ў арганізацыях патрэбны кваліфікаваныя аграномы, энергетыкі, ветэрынары, заатэхнікі і механізатары. Увогуле, некаторыя з юнакоў і дзяўчат у будучым плануюць папоўніць рады аграрыяў Зэльвеншчыны.

Любоў ШЭЙКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены