Достойная победа

Сярэбранымі прызёрамі абласнога першынства па гандболе сярод хлопчыкаў 1999–2000 г.н. сталі выхаванцы Зэльвен-скай ДЮСШ.

– Я задаволены вы-ступленнем нашых юных гандбалістаў, – расказвае іх трэнер Міхаіл Міхута. – На працягу ўсіх матчавых сустрэч яны прадэманстравалі сыгранасць і выдатную спартыўную падрыхтоўку. У склад зэльвенскай каманды ўвай-шлі варатар Віталій Нічэй, палявыя ігракі Ігар Іскра, Аляксандр Лукашэвіч, Яўгеній Насута, Мікалай Сулайманаў, Уладзімір Сазон, Віталій Сазон, Ягор Бортнік, Сяргей Жамойцін і Дзяніс Тхорык.

У першы дзень спаборніцтваў наша каманда сустрэлася з даволі моцнымі сапернікамі – ваўкавыскімі гандбалістамі, якія два гады назад сталі пераможцамі першынства. Гульня завяршылася 15:23 на карысць зэльвенцаў. Першая перамога акрыліла каманду, умацавала веру ва ўласныя сілы.

 

Другі дзень таксама быў для нашай каманды паспяховым. Сустрэча з карэліцкімі гандбалістамі заскончылася чарговай перамогай з лікам 16:30. У напружанай гульні са слонімскімі спартсменамі зэльвенцы таксама атрымалі перамогу з лікам

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.