Дружеская ничья
У сакавіку прайшла таварыская спартыўная сустрэча паміж вучнямі 5–9 класаў Ялуцавіцкага дз/с-БШ і Князеўскай гімназіі.
Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Наталля Суша і Ірына Гойшык падрыхтавалі цікавую конкурсную праграму. Спаборніцтвы праходзілі напружана: каманды па чарзе вырываліся ўперад па колькасці набраных балаў.
Каб падбадзёрыць сваіх школьных сяброў, балельшчыкі падрыхтавалі плакаты са словамі “Так трымаць!”, “Малайцы!”. Настаўнікі таксама не стрымлівалі свайго хвалявання і ў кароткія моманты перапынкаў паміж конкурснымі выступленнямі давалі слушныя парады сваім вучням.
Апошняя комплекс-
ная эстафета, якая давала шанц адной з каманд выйсці ў лідары, пацвердзіла, што ў сапраўдных сяброў усё па-сяброўску: нават перамога можа быць агульнай. І тым прыемней было пры падвядзенні вынікаў членам каманд паціснуць рукі сапернікам.
Старшыня журы Ганна Каленка ўручыла юным спартсменам граматы.
Верыцца, што наступная сяброўская сустрэча князеўскіх і ялуцавіцкіх школьнікаў не прымусіць сябе доўга чакаць, і гукі вясёлага спартыўнага марша паклічуць юных спартсменаў да новых перамог.
Анастасія МАЗЕЦ, вучаніца 8 “А” класа:
–З ялуцавіцкімі вучнямі мы сябруем даўно. Гэта і зразумела, многія з іх жывуць на тэрыторыі Крамяніцкага сельсавета. Вельмі прыемна было сустрэцца ў сценах гімназіі, каб памерацца спрытам і вынос-лівасцю.
Наталля СУША,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя:
–Правядзенне такіх мерапрыемстваў з’яўляецца добрым выхаваўчым стымулам і прапагандуе неабходнасць прытрымлівацца здаровага ладу жыцця са школьнага ўзросту. Да таго ж такія сяброўскія візіты даюць магчымасць разнастаіць формы арганізацыі работы з вучнямі па месцы жыхарства.